Грамадства

Беларусы лепшыя ў сьвеце знаўцы турэцкай мовы

Беларускія школьнікі заваявалі ўзнагароды на алімпіядзе па турэцкай мове.

Адносіны Беларусі і Турцыі ў галіне адукацыі развіваюцца паспяхова і маюць добрыя перспектывы. Сведчаннем таго з’яўляюцца яркія перамогі беларускіх школьнікаў на 4-й Міжнароднай алімпіядзе па турэцкай мове, якая завяршылася ў Анкары. Аб гэтым сказала на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Беларусі Эмін Бірнур Фертэклігіль. Яна адзначыла вялікую цікавасць беларускіх дзяцей да вывучэння турэцкай мовы.

Беларускія школьнікі на алімпіядзе па турэцкай мове сярод 84 краін заваявалі 2 залатыя і 1 сярэбраны медалі. Вучаніца 7-га класа Мінскай гімназіі нумар 17 Ксенія Жук перамагла ў конкурсе песні, вучаніца 11-га класа Мінскай СШ нумар 64 Аліна Прыхадоўская атрымала залаты медаль у конкурсе малюнка. Выпускнік сталічнай гімназіі нумар 10 Яўген Грыневіч у конкурсе па турэцкай мове заняў другое месца ў намінацыі «Агульная граматыка». Заахвочвальны прыз за поспехі ў конкурсе вершаў атрымала вучаніца 9-га класа СШ нумар 188 Мінска Вольга Чабан.

Арганізатарам паездкі дзяцей у Анкару з беларускага боку выступіла адукацыйна-культурная ўстанова «Дастлук». Як расказаў яе генеральны дырэктар Іхсан Дылекчы, алімпіяда праходзіла ў 9 намінацыях: турэцкая мова, прэзентацыя краіны, конкурсы песні, вершаў, сачыненняў, артыстычнага майстэрства, апавядання, малюнкаў, слайдаў. Беларусь удзельнічала ў 5 намінацыях - прэзентацыя краіны, конкурсе па турэцкай мове, песні, верша і малюнкаў.

Гэта міжнароднае мерапрыемства асвятлялі 44 тэлевізійныя каналы Турцыі, 6 з якіх вялі трансляцыю па ўсім свеце. Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны медалямі, каштоўнымі прызамі і грашовымі прэміямі.

Алімпіяда па турэцкай мове праводзіцца штогод. Яе арганізатарам выступае выдавецкая кампанія Dilset пры падтрымцы міністэрстваў адукацыі, культуры і турызму Турцыі, мэрыі Стамбула, а таксама арганізацыі Tika.

БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых3

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

Чэхія высылае беларускага дыпламата за шпіянаж6

Каб ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі, Еўропа павінна перастаць купляць расійскія нафту і газ11

У Беларусі прадаюць рэтрааўтамабіль амаль за 10 мільёнаў даляраў4

У Гомелі праходзіць фестываль пясочных скульптур ФОТЫ1

На вайне з Украінай загінуў першы расійскі кантрактнік 2007 года нараджэння2

Пад Гроднам у верасні раптам зацвілі яблыня і сліва ФОТАФАКТ

Ахвотных забіваць мядзведзяў так шмат, што правілы палявання на іх падкарэктавалі6

Лукашэнка прызначыў новага начальніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі. Папярэдні быў на пасадзе 16 гадоў2

Вельмі непапулярнае меркаванне, але чым мы тут ганарымся з бітвай пад Оршай?55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых3

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць