Улада77

Сталі вядомыя імёны чатырох патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты ад камуністаў

Партыя «Справядлівы свет» у сацыяльных сетках абвесціла аб наборы людзей у ініцыятыўную групу кандыдата ад партыі на прэзідэнцкія выбары. Праўда, як кажа лідар апазіцыйных камуністаў, канчатковае рашэнне, ці выстаўляць уласнага кандыдата, яшчэ не прынялі.

З'езд «Справядлівага свету». Фота spravmir.org

«Рашэнне будзе прымацца ў красавіку на з’ездзе «Справядлівага свету». Спачатку абвесцім набор у групу, а па выніках паглядзім, ці варта ўпісвацца ў кампанію. Разумею, што на сёння збіраць подпісы вельмі-вельмі складана. Каб сабраць 100 тысяч подпісаў, патрэбная ініцыятыўная група на 5000 чалавек, кажу як кіраўнік штаба Аляксандра Мілінкевіча на выбарах-2006», — гаворыць лідар «Справядлівага свету» Сяргей Калякін.

«Жадання ісці на прэзідэнцкія выбары няма ні ў каго. Трэба быць неадкватным, каб такое жаданне было. Нават пры ўмове таго, што мы збяром 100 тысяч подпісаў, гэта нічога не азначае пры цяперашнім падліку галасоў, калі ніхто не ведае, як рэальна галасуюць людзі. Тым не менш я разумею, што ўдзельнічаць у выбарах варта», — працягвае лідар камуністаў.

Сяргей Калякін гаворыць пра тое, што зусім не абявязкова менавіта ён стане кандыдатам ад партыі. «У нас ёсць маладыя сябры, якія дакладна не будуць горш за тых кандыдатаў, якія зараз удзельнічаюць у праймерыз ад правацэнтрыстаў.

Гэта і Аляксандр Вінаградаў [доктар з Віцебска — «НН»], і Аляксей Елісееў [гісторык з Мінска — «НН»], і Віктар Міхальчык [бізнэсмен з Гродна — «НН»]».

Палітык не шкадуе аб тым, што ягоная партыя не ўдзельнічае ў кампаніі праймерыз. «Вар’яцкая ідэя, нельга здзекавацца з людзей! Такія аб’яднанні вядуць да таго, што праграма кандыдата становіцца больш кампраміснай, а гэтай не дадае новых прыхільнікаў, затое адымае старых». У якасці прыкладу ён згадвае гісторыю, калі ПКБ [старая назва «Справядлівага свету»] падтрымала на выбарах Мілінкевіча.

«Не самае лепшае было рашэнне: частку прыхільнікаў мы тады страцілі. Паглядзім, што будзе з гэтымі выбарамі, можа, людзі гатовыя падтрымаць нас і запішуцца ў ініцыятыўную групу. А можа, будзе такая ж абыякавасць, як у 2015-м, а мы толькі гвалтуем людзей, якім нічога не патрэбна», — сканчвае кіраўнік «Справядлівага свету».

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

«Вось убачыце. Праз некалькі тыдняў ці дзён». Намёкі Лукашэнкі пра нейкія крокі выразалі з тэкставай версіі яго прамовы14

«Ні ў якім разе я не рабіў заявы». Келаг зняпраўдзіў словы Лукашэнкі11

Купіў будынак пад рэстаран за 262 тысячы рублёў. Цяпер участак хочуць забраць, каб пабудаваць там… рэстаран5

«Тым, хто настальгуе па саўку, спадабаецца». Блогер пераначаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і падзяліўся ўражаннямі11

Пракоп'еў: Знізьце ўзровень чаканняў. Я не бачу ніводнай аб'ектыўнай прычыны, каб наступала адліга14

Расіяніна затрымалі з 37 кілаграмамі наркотыкаў у Мінску2

Куды беларусы могуць лятаць без візы і без перасадак?3

«Хтосьці ў кіраўніцтве сілавікоў вырашыў вывесці Бялюціна са «справы Аўтуховіча» і выкарыстаць іначай»3

Зяленскі падтрымаў Азербайджан у канфлікце з Расіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць