У Гомелі 18-гадовы хлопец ганяў да 140 км/г, а затым хваліўся гэтым у інтэрнэце
У Гомелі 18-гадовы хлопец на «Фольксвагене» ездзіў з хуткасцю 140 кіламетраў у гадзіну. Відэа сваёй язды ён апублікаваў у інтэрнэце. Супрацоўнікі ДАІ знайшлі маладога чалавека і прыцягнулі да адказнасці.
У хлопца няма правоў, ён толькі навучаецца ў аўташколе.
Цяпер чытаюць
Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Каментары