Грамадства

39 чалавек з адной вёскі ў Буда-Кашалёўскім раёне паклалі на каранцін

У Буда-Кашалёўскай бальніцы пад назіранне дактароў змешчаны 39 чалавек — усе з вёскі Камунар, паведамляе мясцовае выданне «Авангард».

Як распавяла выданню галоўная доктарка Буда-Кашалёўскай бальніцы Жанна Яўтухова, усіх даставілі 2 красавіка. Гэта ўсё кантакты першага ўзроўню школьніка, які займаўся ў гомельскай СДЮШАР №4, у трэнераў якой зарэгістравана два выпадкі пнеўманіі з папярэднім станоўчым тэстам на каранавірус.

Таму ў мэтах прыняцця прафілактычных мер адпрацавалі ўсе магчымыя кантакты. Было выяўлена і накіравана на каранцін 39 чалавек. Усе шпіталізаваныя адчуваюць сябе добра. Ва ўсіх узялі неабходныя аналізы, арганізавана іх лабараторнае абследаванне.

«Варта аддаць належнае бацькам дзяцей. Ніякай панікі не было. Усе ў гэтай няпростай сітуацыі праявілі свядомасць, паводзілі сябе спакойна, дапамагалі супакоіць дзяцей», — адзначыла доктарка.

Паразмаўляла выданне па тэлефоне і з мамай таго хлопчыка, які займаецца ў гомельскай СДЮШАР №4 спартыўнай акрабатыкай і з'яўляецца кантактным асобай першага ўзроўню. Яна з мужам таксама ў інфекцыйным аддзяленні Буда-Кашалёўскай бальніцы:

«Пра тое, што сын магчыма з'яўляецца кантактнай асобай, даведаліся ад нашага трэнера. Яна першай патэлефанавала нам і патлумачыла сітуацыю. Праз некалькі хвілін нам патэлефанавалі з цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і папярэдзілі, каб мы сабралі сыну неабходныя рэчы і былі гатовыя да шпіталізацыі. Натуральна нагадалі, каб мы спынілі кантакты і строга выконвалі меры самаізаляцыі. 1 красавіка сына павезлі ў Гомель. Нас вызначылі ў інфекцыйнае аддзяленне ў Буда-Кашалёве 2 красавіка. І сын, з якім мы ўвесь час стэлефаноўваемся, і мы адчуваем сябе добра. (…) Адзінае - вельмі трывожна на душы. Але мы імкнёмся не паддавацца паніцы. У нас ўзялі тэсты на вірус. Спадзяёмся на адмоўныя вынікі», — кажа жанчына.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік7

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

Карабах без армян: Трамп заканчвае войны, якія заканчваюцца самі6

У Шклове ёсць хата, уся распісаная малітвамі ВІДЭА3

Калі машыны будуць кантраляваць усё, ці не пачнуць яны ўрэшце кантраляваць і тых, хто пры ўладзе?7

Лукашэнка назваў Нобелеўскую прэмію дыскрэдытаванай і падтрымаў вылучэнне Трампа на яе1

«Я вельмі злы з-за гэтага. Перадай Славакіі». Трамп адказаў Орбану на ягоную скаргу на ўкраінцаў6

З разліковых рахункаў беларусаў будзе цяжэй спісаць грошы без згоды ўладальніка

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік7

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць