У Беларусі 3728 выпадкаў каранавіруса, 68 чалавек на вентыляцыі лёгкіх — афіцыйная статыстыка
Паводле звестак Мінздароўя, па стане на раніцу 15 красавіка ў Беларусі зарэгістраваныя 3728 чалавек з наяўнасцю каранавіруса (прырост 447 чалавек, або 13,6%).
68 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Памерлі 36 пацыентаў (учора была лічба 33).
Праведзена 76 198 тэстаў. Для тэставання задзейнічаны 24 лабараторыі. Прычым яны адкрытыя як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.
-
Купілі ў Польшчы iPhone 17 і едзеце з ім у Беларусь — ці трэба плаціць на мяжы?
-
У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну
-
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары