Грамадства66

Хочаце трохпакаёвую кватэру ў Мінску? — Не, дайце мне дакументы па справе карупцыянера Ягора Рыбакова

У інтэрв'ю з журналістам «Нашай Нівы» галоўны рэдактар «Ежедневніка» Сяргей Сацук расказаў гісторыю, як ад КДБ атрымаў дакументы па справе былога старшыні Белтэлерадыёкампаніі Яўгена Рыбакова, якога за шматлікія эпізоды хабару ў 2005-м асудзілі на 11 гадоў турмы (выйшаў на волю датэрмінова, у 2010-м). 

«Я тады працаваў яшчэ ў БДГ, і ў мяне кантактаў паўсюль хапала. І знаёмы з КДК распавёў, што правялі праверку ў Мінскай вобласці, і там разгром, галава губернатара злятае дакладна. А для прэзідэнта справаздачу перапісалі амаль цалкам, пакінулі толькі пару момантаў. Як казалі тады, бо з тым губернатарам вельмі сябраваў старшыня КДБ.

Я думаю: ого! Трэба зрабіць тэкст, як дураць прэзідэнта. Прашу гэтага знаёмага здабыць мне першую версію справаздачы. 

Пасля на планёрцы ў БДГ расказваю гісторыю, кажу, што здабуду тую першую версію дакумента. І ці то праслухоўвалі нас, ці хто здаваў — але праз гадзіну мне пазванілі з КДБ. Прычым з размовы было ясна: яны думаюць, што дакумент ужо ў мяне. Кажуць: вельмі просім сустрэцца. Ладна, кажу.

На сустрэчу прыйшоў падпалкоўнік КДБ — прозвішча памятаю, але агучваць не буду. Кажа мне: «Ведаю, які артыкул вы рыхтуеце. Я тут па даручэнні старшыні КДБ».

Я разумею, што той першы дакумент я ўжо ніколі не ўбачу, калі такі шухер падняўся. Але раблю выгляд, што дакумент маю. Так, кажу, артыкул рыхтую, розніца з фінальнай справаздачай уражвае.

Кадэбэшнік кажа: любыя ўмовы, каб артыкул не быў апублікаваны. Хочаце — зробім вам трохпакаёвую кватэру ў Мінску. 

Думаю: ні фіга сабе! Але кажу: не, не хачу кватэру, дайце мне дакументы па справе Ягора Рыбакова — і артыкул не выйдзе.

Старшыня БТ Ягор Рыбакоў.

Тады ж судзілі за карупцыю старшыню Белтэлерадыёкампаніі Рыбакова, і ўсе матэрыялы справы засакрэцілі. Усе гадалі: што ж там такое? 

На наступны дзень прынеслі мне матэрыялы з суда над Рыбаковым. Я пачаў чытаць — проста афігеў. Тады ўжо БДГ амаль заціснулі, наклад газеты быў малы, амаль ніхто не прачытаў наш артыкул пра Рыбакова. А чытаць было што! На судзе агучвалася, як кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта чорным налам у далярах перадаваў Рыбакову грошы за падрыхтоўку выкрывальных матэрыялаў супраць канкурэнтаў Лукашэнкі на выбарах! А Рыбакоў частку грошай клаў у сваю кішэню».

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве8

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску значна выраслі тарыфы на эвакуацыю аўтамабіля і штрафстаянку2

Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме24

11-гадовы школьнік гуляўся з порахам у бабулі і атрымаў моцныя апёкі галавы1

Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку5

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады28

Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію37

Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў12

Маладыя беларусы набылі дом за 42 рублі і пераробліваюць яго ў здымачную пляцоўку3

У Азербайджане выкладчыка асудзілі на 15 гадоў за перапіску з армянамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве8

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць