Грамадства88

Мінздароўя ўпершыню за час пандэміі прынесла спачуванні сем'ям памерлых

Сёння на брыфінгу для журналістаў намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан упершыню ад імя Міністэрства прынесла спачуванні сем'ям памерлых ад каранавіруснай інфекцыі.

Раней грамадскасць крытыкавала ўлады Беларусі за адсутнасць такіх слоў спачування.

Алена Богдан на брыфінгу даклала падрыхтаваную інфармацыю, але адмовілася адказваць на пытанні.

Сярод іншага, Алена Богдан паведаміла, што рост колькасці пнеўманій назіраецца ва ўсіх рэгіёнах краіны, акрамя горада Віцебска, дзе іх колькасць стабілізавалася.

«Мы паставілі задачу максімальнага выяўлення і папярэджвання захворвання — усё пнеўманіі сёння мы расцэньваем, як каранавірусныя», — адзначыла Алена Богдан. Гаворка тут не пра ўлік іх як каранавірусных, а пра падыходы да размяшчэння пацыентаў, меры засцярогі медперсаналу і методыкі лекавання. 

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы» з месцаў, у многіх гарадах, сярод якіх Віцебск, Мінск, Лунінец, Стоўбцы, Докшыцы, Бешанковічы, Ушачы, колькасць пнеўманій значна, у разы, перавышае ўзровень мінулага года на той жа перыяд. У той жа час колькасць афіцыйна зарэгістраваных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі пакуль значна меншая за колькасць выяўленых пнеўманій — хоць абсалютная большасць інфікаваных пераносяць COVID-19 без развіцця пнеўманіі, у палове выпадкаў нават бессімптомна.

Цяпер у Беларусі задзейнічана палова з бальнічных ложкаў, зарэзерваваных для лекавання пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, заявіла Алена Богдан.

Усяго пад лекаванне пацыентаў з каранавірусам вызначана каля 9500 ложкаў, больш за 600 з іх абсталяваныя апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх, сказала яна.

На сёння, паведаміла яна, у стацыянарах ляжаць 4733 пацыентаў з COVID-19. Астатнія маюць лёгкую форму захворвання і лекуюцца дома.

«Пад асаблівым кантролем знаходзяцца 114 чалавек, у тым ліку і на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх», — адзначыла Алена Богдан.

Усяго ў Беларусі прыкладна 70 тысяч бальнічных ложкаў і 2300 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Па гэтых паказчыках Беларусь адносіцца да групы самых забяспечаных у свеце краін.

У барацьбе з каранавірусам задзейнічана 18% ад агульнай колькасці дактароў і 18% ад колькасці сярэдняга медперсаналу, заявіла Алена Богдан.

Каментары8

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць