Прэм'ер Літвы: Зробім усё, каб электраэнергія з БелАЭС не трапіла на наш рынак

Фота Надзеі Бужан
Прэм’ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс заявіў, што зробіць усё, каб энергія «з небяспечнай Беларускай АЭС» не трапіла ў ягоную краіну. Але пры гэтым «не будзе заломваць рукі» суседзям у гэтым пытанні, піша Delfi.lt.
«Трэба зрабіць усё, каб тэхнічна электраэнергія з гэтай станцыі не магла трапіць на літоўскі рынак. Унесены змены не толькі ў методыку, якую, спадзяюся, атрымаецца прыняць разам з палітычнай дэкларацыяй. Гэта ёсць агульным рашэннем Літвы, Латвіі, Польшчы і Еўракамісіі», — сказаў Сквярняліс.
У апошнія дні дыскусіі ў Літве выклікаў праект пагаднення Балтыйскіх краін па электраэнергіі БелАЭС, што дазволіць прадухіліць доступ электраэнергіі з гэтай станцыі на рынак Балтыйскіх краін. Ён не абавязвае Латвію і Эстонію не закупляць электраэнэргію з БелАЭС у Астраўцы.
Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус у інтэрв'ю BNS на мінулым тыдні крытыкаваў праект пагаднення Балтыйскіх краін, падрыхтаваны Мінэнерга, сцвярджаючы, што ён не адпавядае інтарэсам Літвы. Мінэнерга і адміністрацыя прэзідэнта Літвы абараняюць праект.
Каментары