Выбары-20201919

Amnesty International пачала акцыю па вызваленні Паўла Севярынца

Праваабаронцы заклікалі накіроўваць на імя генпракурора Беларусі Аляксандра Канюка лісты з патрабаваньнем неадкладна вызваліць апазыцыйнага палітыка Паўла Севярынца, піша «Радыё Свабода».

«З дакладных крыніц нам стала вядома пра жорсткае абыходжаньне пад вартай з ветэранам беларускай апазыцыі Паўлам Севярынцам, якога арыштавалі 7 чэрвеня. Павал Севярынец — вязень сумленьня, якога варта неадкладна вызваліць без усялякіх умоў, а да таго часу гарантаваць яго бясьпеку і недатыкальнасьць», — заявіла праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня каля свайго дома пасьля таго, як правёў на плошчы перад Камароўскім рынкам у Менску «народны пікет свабоды і салідарнасьці» побач з пікетамі па зборы подпісаў за вылучэньне альтэрнатыўных Аляксандру Лукашэнку кандыдатаў у прэзыдэнты.

Суд Фрунзенскага раёна Менска арыштаваў яго на 15 сутак за ўдзел у адным з папярэдніх перадвыбарных пікетаў. Пазьней Севярынцу былі прызначаныя адміністрацыйныя арышты за ўдзел у іншых акцыях. У выніку некалькіх судовых паседжаньняў Севярынец атрымаў сумарна 90 сутак арышту.

Паводле Amnesty International, «у адказ на беспрэцэдэнтную мабілізацыю апазыцыі і акцыі пратэсту супраць прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі па ўсёй Беларусі ўлады разгарнулі бязьлітасную кампанію па ачарненьні і затрыманьню асноўных кандыдатаў у прэзыдэнты па сфабрыкаваных абвінавачваньнях».

Amnesty International заклікала ўлады Беларусі «неадкладна спыніць эскаляцыю атак на правы чалавека, вызваліць усіх, каго ўтрымліваюць пад вартай выключна за мірнае карыстаньне правамі, а таксама прыцягнуць да адказнасьці ўсіх вінаватых у парушэньнях правоў чалавека».

Каментары19

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

У штучнага інтэлекту гніюць мазгі ад смеццевага кантэнту з інтэрнэту. Зрэшты, у людзей таксама8

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць