У тым ліку «Фартыфікацыйныя пабудовы Брэсцкай крэпасці», «Культавыя пабудовы абарончага тыпу (Сынковічы, Мураванка, Камаі)» ды «Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся».
Для прадстаўлення на суд экспертаў Цэнтра сусветнай спадчыны UNESCO рыхтуюцца дасье «Фартыфікацыйныя пабудовы Брэсцкай крэпасці», «Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся», «Культавыя пабудовы абарончага тыпу (в.Сынковічы, в.Мураванка, в.Камаі)», а таксама па палацава‑паркавым ансамблі ў Гомелі.
Пра гэта ў аўторак на прэс‑канферэнцыі паведаміла начальнік упраўлення па ахове гісторыка‑культурнага спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Аксана Сматрэнка.
У спіс UNESCO з Беларусі ўжо ўнесены Белавежская пушча (1992 г.), замкавы комплекс Мір (2000), Геадэзічная дуга Струвэ (2005), архітэктурна‑культурны комплекс роду Радзівілаў у Нясвіжы (2006).
***
Сумесна з польскім бокам падрыхтавана трансгранічнае дасье «Аўгустоўскі канал — твор чалавека і прыроды».
Апроч таго, падрыхтавана дасье «Матэрыяльнае ўвасабленне духоўнай спадчыны Еўфрасінні Полацкай», у адпаведнасці з якой у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны UNESCO прапануецца ўнесці Спаса‑Праабражэнскую царкву Полацкага Спаса‑Еўфрасіннеўскага манастыра сумесна з Сафійскім саборам і гістарычнымі тэрыторыямі, звязанымі з імем Еўфрасінні Полацкай.
Каментары