Выбары-20206969

Бабарыку знялі з выбараў

Фота Надзеі Бужан.

Сёння, 14 ліпеня, Цэнтрвыбаркам праводзіць рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Разгляд адбываўся ў алфавітным парадку.

Першым разглядалі Віктара Бабарыку. Тры нязначныя праблемы з асабістымі даходамі. Прычым даход па аблігацыях нават крыху меншы (65 даляраў), але даход па акцыях нават крыху большы.

Аднак потым Ярмошына зачытала ліст Камітэта дзяржаўнага кантролю, што Бабарыка ажыццяўляў незаконную дзейнасць (стварыў арганізаваную злачынную групу, ажыццяўляў вывад сродкаў, атрымліваў незаконныя даходы і г.д.). Па словах Ярмошынай, у дэкларацыі Бабарыкі не адлюстраваны матэрыяльныя сродкі і нерухомыя маёмасці, а таксама даходы ад падкантрольных структур.

Яна кажа пра «Прыватлізінг», «Прававы дыялог», афшоры, фірмы-пракладкі і арганізаваную злачынную групу.

Кажуць пра ўласнасць у афшорах і вывадзе сродкаў на Кіпр, у Літву, у Латвію.

Таксама заявілі, што Бабарыка нібыта выкарыстаў для выбараў замежную дапамогу (Белгазпрамбанка), што з'яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства. У падмацаванне гэтай тэзы Ярмошына назвала ўдзел работнікаў банка ў ініцыятыўнай групе Бабарыкі і іх карыстанне службовымі тэлефонамі ў перыяд збору подпісаў.

Прадстаўнік Віктара Бабарыкі Максім Знак запярэчыў, што абвінавачванні — гэта проста абвінавачванні, не даказаныя, не ацэненыя судом. Што да работнікаў Белгазпрамбанка, то яго супрацоўнікі такія ж грамадзяне Беларусі, як усе астатнія. 

Але аргументы юрыста Бабарыкі не мелі значэння для камісіі Лідзіі Ярмошынай. ЦВК адзінагалосна пастанавіў не рэгістраваць Віктара Бабарыку.

Члены гэтай камісіі паспелі яшчэ абурыцца, што інтэрнэт-рэсурсы размясцілі інфармацыю пра нерэгістрацыю Бабарыкі, як толькі пачулі з даклада Ярмошынай, што ў віну яму ставяцца звесткі следства Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Апытанка

Штаб Бабарыкі: Вы бачыце, якое бясчынства творыцца

***

Дакументы на рэгістрацыю здавалі сем прэтэндэнтаў: Віктар Бабарыка, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Валерый Цапкала, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань.

У выніку зарэгістраваныя Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Чэрачань, Святлана Ціханоўская і Аляксандр Лукашэнка.

***

Ад сёння пачынаецца агітацыйная кампанія. Кандыдаты ў прэзідэнты могуць сустракацца з выбаршчыкамі і выступіць па дзяржаўным тэлебачанні і радыё, а да 19 ліпеня павінны прадставіць у друкаваныя СМІ тэксты перадвыбарных праграм для апублікавання.

Але ў СІЗА знаходзіцца і кіраўнік ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі.

Выбары пройдуць 9 жніўня.

Каментары69

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня19

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах62

Правакатар з Беларусі напаў на Паўла Латушку ў Варшаве32

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам33

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА5

У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня19

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць