Выбары-20201111

«Аператыўна выклікаеш двух астатніх». АЎДЫЯ, на якім абмяркоўваюць, як не пусціць незалежных назіральнікаў

У інтэрнэт трапіў цікавы аўдыязапіс. На ім дзве жанчыны абмяркоўваюць, як не дапусціць на выбарчыя ўчасткі незалежных назіральнікаў.

Адна з іх тлумачыць, што праўладным назіральнікам не абавязкова дзяжурыць цэлы дзень у поўным складзе.

«Цэлы дзень — калі на ўчастку не прысутнічае старонні назіральнік. Вы адкрылі ўчастак і сышлі. Застаецца адзін [назіральнік], які стаіць па графіку. У выпадку, калі хтосьці прыходзіць і захоча паназіраць, камісія кажа, што тры назіральнікі ў нас ужо ёсць на сёння: «На жаль, вам няма месца прысесці. Дзейнічае абмежаванне па колькасці». І аператыўна выклікаюць астатніх двух [назіральнікаў], якія ранкам прыбылі і потым сышлі», — інструктуе дама на аўдыёзапісе.

Тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь» запэўнівае, што галасы належаць старшыні Полацкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыне Пашкевіч і намесніцы начальніка аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Вользе Сапун.

Марына Пашкевіч крайняя справа. Фота газеты «Полацкі веснік»

«Наша Ніва» звязалася з Марынай Пашкевіч, каб спытаць: што за інструкцыі такія?

«Я магу вам адказаць толькі адно: гэта ўсё няпраўда. Усё, дзякуй», — паспрабавала скончыць размову прафарг, чый голас падобны да таго, што гучыць на аўдыя.

«Не было такога абмеркавання?» — «Не».

«І запіс гэты фэйкавы?» — «Без каментароў».

Падчас леташняй парламенцкай кампаніі Пашкевіч узначальвала акружную камісію на Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28. Сёлета яе імя не згадваецца сярод арганізатараў выбараў.

У тэрытарыяльнай Полацкай камісіі пра запіс не ведаюць.

«А як яны могуць не дапусціць назіральнікаў? Стануць у дзвярах? — смяецца старшыня камісіі Лёдзій Лысёнак. Ён працуе ідэолагам на полацкім вадаканале. — Усё трэба рабіць юрыдычна правільна. Абмежаваная колькасць — пяць чалавек у парадку рэгістрацыі. Калі прыйшло пяць першых, яны назіраюць, калі хтосьці захварэў — наступны».

Лысёнак кажа, што камісія не даводзіць ніякіх інструкцый назіральнікам.

«Для нас яны ўсе аднолькавыя: што левыя, што правыя, што праўладныя, што апазіцыйныя. Мая справа — працаваць з камісіяй. Мы не маем прававых паўнамоцтваў, каб даваць указанні».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць