Грамадства11

У Магілёве завялі крымінальную справу за абразу суддзі. Абвінавачаны кажа, што не стрымаў эмоцыяў

Абвінавачаны Станіслаў Паўлінковіч віну прызнае, але адзначае, што «абразьліва выказаўся не пра саму судзьдзю, а пра ўсю праваахоўную сыстэму», паведамляе «Радыё Свабода».

Супраць актывіста з Магілёва Станіслава Паўлінковіча завялі крымінальную справу за абразу судзьдзі. Пра гэта актывісту 27 ліпеня паведамілі на першым допыце ў Міжраённым аддзеле Сьледчага камітэту. Яго вінавацяць у парушэньні 391 артыкула Крымінальнага кодэксу. Магчымае пакараньне па гэтым артыкуле — штраф, папраўчыя працы ці абмежаваньне волі да 3 гадоў.

Як вынікае з пастановы, Паўлінковіч 21 траўня падчас разгляду адміністрацыйнай справы ў судзе Ленінскага раёну Магілёва пры сьведках абразьліва выказаўся пра судзьдзю Аксану Ратнікаву, тым самым зьняважыў яе гонар і годнасьць. Справу завялі 22 ліпеня, правялі шэраг экспэртызаў. 29 ліпеня актывіста павязуць на судова-псыхіятрычную экспэртызу.

Паўлінковіч кажа, што віну прызнае, але адзначае, што «абразьліва выказаўся не пра саму судзьдзю (перад якой гатовы выбачыцца), а пра ўсю праваахоўную сыстэму».

Актывіст настойвае, што не стрымаў эмоцыяў, бо за апошні час яго рэгулярна затрымліваюць за ўдзел у акцыях пратэсту і караюць штрафамі і адміністрацыйным арыштам.

21 траўня Станіслава Паўлінковіча на суд прывезьлі з ізалятара, дзе ён адбываў 15-суткавае пакараньне за «кармленьне галубоў». Падчас затрыманьня ён не падпарадкаваўся патрабаваньням міліцыянтаў, якія прыехалі яго забіраць з працы, і абразіў іх. Гэта стала нагодай для чарговай адміністрацыйнай справы. Пачуўшы вырак — 15 сутак арышту і 1215 рублёў штрафу — актывіст не стрымаў эмоцыяў.

У чэрвені Станіслаў Паўлінковіч апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook зварот з просьбай дапамагчы яму сплаціць штрафы. На той момант іх сума складала 3000 рублёў. За месяц яму назьбіралі 1200.

У 2017 годзе супраць яго заводзілі крымінальную справу за нібыта распаўсюд відэароліка порнаграфічнага зьместу. Яе спынілі праз «адсутнасьць доказаў, якія сьведчаць аб датычнасьці Паўлінковіча да зьдзейсьненага злачынства».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць