Здарэнні

Тры дактары Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы асуджаны

за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў, якое пацягнула смерць дзіцяці.

Суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна 25 красавіка вынес прыгавор тром урачам Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў, якое пацягнула смерць малалетняга пацыента.

Як паведаміў БелаПАН памочнік пракурора горада Баранавічы Віталь Сергіенка, які падтрымліваў дзяржаўнае абвінавачанне па гэтай справе, суд прызнаў анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў вінаватымі ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 162 УК (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам).

Падчас судовага пасяджэння ўстаноўлена, што 4 студзеня 2008 года хлопчыка, які паступіў у гэты дзень у 00.45 у бальніцу з вострым ларынгатрахеітам, вострым бранхітам і дыхальнай недастатковасцю другой ступені,

падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. З-за няправільнага лячэння ў гэты жа дзень у 22.55 дзіця памерла ў выніку разрыву (баратраўмы) лёгкіх. Яму было год і чатыры месяцы.

Суд прыгаварыў кожнага з урачоў да трох гадоў пазбаўлення волі з умоўным непрымяненнем пакарання тэрмінам на два гады.

41-гадовага абвінавачванага — з пазбаўленнем права займацца медыцынскай дзейнасцю тэрмінам на тры гады, 39-гадовага — тэрмінам на тры гады, 25-гадовую — без пазбаўлення права займацца медыцынскай дзейнасцю.

Прысуд яшчэ не ўвайшоў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Ларыса Шыганава, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Непала падаў у адстаўку2

Лукашэнка загадаў вярнуцца да пахаванай 13 гадоў таму ідэі стварэння фінансава-прамысловых груп4

13-гадовая дзяўчынка хацела ачысціць твар энзімнай пудраю і трапіла ў рэанімацыю1

Былую кіраўніцу піяр-службы МТС асудзілі па палітычным артыкуле7

Лукашэнка пра банкі: То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі8

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

Анастасія Шпакоўская заявіла пра смерць гурта Naka

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»119

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць