Грамадства

Студэнты і выпускнікі ФФСН асудзілі гвалт ва ўніверсітэтах і зладзілі перформанс ВІДЭА

Навучэнцы і выпускнікі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў адкрытым лісце выказалі сваё спачуванне ўсім затрыманым і пацярпелым падчас мірных акцый пратэсту прадстаўнікам вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, а таксама запісалі відэа, на якім чытаюць верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?». У адкрытым звароце — больш за 400 прозвішчаў. 

«Вышэйшая адукацыя сама па сабе непазбежна павышае крытычнасць мыслення. Гэта якасць неабходна для спецыялістаў, якіх рыхтуе ўніверсітэт, і яно не можа існаваць толькі ў межах вучэбнай аўдыторыі, але заўсёды распаўсюджваецца на ўсе сферы жыцця адукаванага чалавека. Свабода мыслення, свабода думкі і выказванні таксама з'яўляюцца неад'емнымі рысамі ўніверсітэта, і ўсякі замах на іх вядзе да знішчэння вышэйшай адукацыі і навуковай дзейнасці наогул. Ні навучальны працэс, ні навукова-даследчая дзейнасць немагчымыя пад прымусам і ў атмасферы страху, якая зусім паралізуе інтэлектуальную актыўнасць», — нагадваюць аўтары звароту. 

І сілавое рэагаванне на галоснае выказванне сваёй пазіцыі студэнтамі або супрацоўнікамі ўніверсітэтаў — безумоўна разбуральная з'ява, наступствы якой усім цяжарам лягуць на будучыню нашай краіны, перакананыя выкладчыкі, студэнты і выпускнікі факультэта. 

У святле вышэйсказанага заклікаем Міністэрства адукацыі і адміністрацыі ўніверсітэтаў Рэспублікі Беларусь:

- звярнуцца да Міністэрства ўнутраных спраў і іншых сілавых структур Рэспублікі Беларусь з заклікам спыніць уварванне на тэрыторыю навучальных устаноў і ўмяшання ў навучальны працэс, спыніць усялякія праявы жорсткасці па адносінах да супрацоўнікаў і навучэнцаў на тэрыторыі навучальных устаноў, таксама падчас мірных акцый пратэсту;

— забяспечыць абарону супрацоўнікаў і студэнтаў, выключыць магчымасць пагроз, прымусу і гвалту з боку прадстаўнікоў сілавых структур у дачыненні да супрацоўнікаў і навучэнцаў у сценах навучальных устаноў;

— адкрыта выступіць у абарону акадэмічных і грамадзянскіх свабод і асудзіць усякі гвалт на тэрыторыі ўніверсітэта і за яго межамі.

Аўтары звароту неаднаразова заклікалі да перамоў адміністрацыю факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, каб публікаваць дадзены ліст на старонцы факультэта, аднак адміністрацыя адмовілася ад такога кроку. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць