Культура11

Памёр Фёдар Шмакаў — настарэйшы актор Коласаўскага тэатра

Ён пражыў 92 гады ды выканаў каля 200 роляў.

2 траўня, пасля хваробы, ў адной з віцебскіх бальніц на 93‑м годзе жыцця памёр Фёдар Шмакаў, найстарэйшы актор Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа,
Народны артыст СССР, лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР, Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», уладальнік прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крышталёвая Паўлінка», ганаровы грамадзянін Віцебска. Узнагароджаны шматлiкiмi ордэнамi: «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны.

Фёдар Іванавіч Шмакаў нарадзіўся 1 сакавіка 1917 года ў Петраградзе. У 1939 годзе ён скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут і быў прыняты ў трупу Рускага тэатра БССР, а ў 1941 годзе перайшоў у БДТ‑2 (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа).

У тэатры Фёдар Іванавіч выканаў каля 200 роляў,
асноўныя з іх Овад («Овад» Войніч), Ульянаў («Сям’я» І.Папова), Ленін («Вечная крыніца» Л.Зорына, «Святло з Усходу» П.Глебкі, «Шостае ліпеня» М.Шатрова), Васкоў («А досвіткі тут ціхія» Б.Васільева), Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Акім («Улада цемры» Л.Талстога), Каравай («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Бяссеменаў («Мяшчане» М.Горкага), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Бальбоа («І паміраючы дрэвы стаяць» А.Касоны), Светлавідаў («Лебядзіная песня» А.Чэхава), Гразноў («Праўда — добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Пэн («Ружа ў чыстым полі» У.Драздова) і, вядома ж, Несцерка.

Таксама Фёдар Шмакаў каля 30 разоў здымаўся ў кіно. Самая вядомая яго роля — Андрэй Размётнаў у фільме «Паднятая цаліна» (1959 г.). Апошні раз ён зняўся ў 2008 годзе ў фільме «Яблык Месяца» Аляксея Туровіча, праўда роля была ўжо без слоў…

Пахаванне адбудзецца ў панядзелак, 4 траўня. Развітацца з любімым акторам можна будзе ў тэатры імя Якуба Коласа ў 12 гадзін.

Сяргей Серабро, Народныя навіны Віцебска

Каментары1

Цяпер чытаюць

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адправілі, як бандэроль па пошце». Маляваныч вярнуўся ў Польшчу з Грузіі3

ChatGPT налічыў на адным са здымкаў з Плошчы Незалежнасці 23 жніўня 2020 года 134 тысячы чалавек11

Галоўны трэнер «Нёмана»: Караеву дзякуй, а пі***сам, якія засмуціліся, прывітанне! Няхай вып'юць за нас і падавяцца!12

Аўтобус з Вільні ў Мінск не прапусцілі праз мяжу, пасажыры дабіраліся самі 

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй18

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны7

Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы1

Мінчук не верыў, што маці не можа хадзіць, і жорстка забіў яе. Родныя раней ужо выклікалі на яго міліцыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць