Грамадства

Беларусы замежжа прысудзілі Паўлу Севярынцу прэмію «За асабістую мужнасць»

У лістападзе лаўрэатам народнай прэміі «За асабістую мужнасць» стаў Павел Севярынец, вядомы беларускі палітык, які шэсць месяцаў знаходзіцца за кратамі.

Павел Севярынец. Фота Надзеі Бужан

Павел Севярынец, гераізм, стойкасць і чалавечнасць якога паказвае беларусам, якім павінен быць сапраўдны герой, з'яўляецца прыкладам самаахвярнасці для ўсіх нас. 

Прысуджэнне нацыянальнай прэміі ад шырокай грамадскасці, якая носіць імя легендарнай актывісткі Ніны Багінскай, праводзіцца ў другі раз. Уладальнікам першай прэміі стала музычная група TOR BAND, папулярнасць якой прынёс музычны хіт «Мы — не «народзец», што мае ўжо больш за 1,5 мільёна праглядаў на ютубе.

Быць заснавальнікам прэміі, названай імем Ніны Багінскай, — гэта вялікі гонар для тых, хто ўносіць свой унёсак у стварэнне прызавога фонду для падтрымкі народных герояў. Ініцыятыва стварэння прэміі аб'ядноўвае ўсіх: і фундатараў, і атрымальнікаў. Фундатары могуць прапанаваць кандыдатуру на званне лаўрэата і сабраць прызавы фонд для яго ўзнагароды, а атрымальнікі могуць прыняць дыплом і ўзнагароду або адмовіцца ад іх на карысць іншых.

Гэтая прэмія — прыватная ініцыятыва фундатараў, якія праз сябраў камітэта, у які ўваходзяць сто чалавек, штомесяц абіраюць і ўзнагароджваць годных людзей, якія заслугоўваюць заахвочвання і вялікай падзякі за свае справы ці думкі.

На жаль, калі будзе ўручаная Паўлу прэмія «За асабістую мужнасць», пакуль невядома.

Апазіцыйны палітык Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня ў Мінску каля свайго дома пасля ўдзелу ў мітынгу ў падтрымку Святланы Ціханоўскай. Amnesty International прызнала яго вязнем сумлення.

Доўгі час Севярынец утрымліваўся ў карцары, дзе адключылі ваду. У яго былі канфіскаваныя ўсе рэчы, перадачы не прымалі. «На знак пратэсту мне давялося рэзаць руку», — заяўляў ён падчас судовага працэсу. Вядома, што з Паўлам Севярынцам і іншымі палітычнымі актывістамі абыходзяцца жорстка. Павел моцна застудзіў суставы пасля таго, як яго пакінулі без абутку.

Ад яго жонкі Вольгі стала вядома, што Паўлу працягнулі тэрмін следства. Такім чынам ён прабудзе пад вартай да 20 снежня.

Мы спадзяёмся, што ўвесь гэты кашмар для Паўла і іншых палітычных зняволеных неўзабаве скончыцца, і ўсе апынуцца на волі, каб сустрэць Новы год у сваіх сем'ях.

Пішыце Паўлу лісты і адпраўляйце іх на адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?4

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?

Усе навіны →
Усе навіны

На матч Украіна — Ісландыя ў Варшаве пранеслі вялікія расцяжкі «Ф*к Пуцін» і «Стоп Лука»5

Мінскія студэнты пашылі калекцыю строяў у духу Радзівілаў6

Закрыццё межаў нельга лічыць эфектыўным метадам уплыву на рэжым Лукашэнкі — польскі эксперт13

Германія нарошчвае вайсковую моц і мяняе баланс сіл у Еўропе13

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых44

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?4

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць