Генпракуратура: Інфармацыя пра затрыманне пракурора Віцебска не адпавядае рэчаіснасці. Але ён сапраўды звольнены
Інфармацыя аб затрыманні пракурора Віцебска Раманоўскага не адпавядае рэчаіснасці, паведаміла БелТА са спасылкай на ўпраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры.
«Пракурор горада Віцебска Раманоўскі Юрый Уладзіміравіч сапраўды звольнены з органаў пракуратуры на мінулым тыдні. Інфармацыя пра нібыта яго затрыманне і завядзенне ў дачыненні да яго крымінальнай справы не адпавядае рэчаіснасці», — паведамляе Генпракуратура.
Сёння пра затрыманне пракурора Віцебска Юрыя Раманоўскага паведаміў Tut.by са спасылкай на свае крыніцы.
-
«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?» У вёсцы правялі велапрабег — але ўся ўвага дасталася дарозе
-
Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі
-
Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў
Каментары