Галоўны адміністрацыйны суд Літвы (ГАСЛ) адхіліў скаргу тэрмінала Biriu kroviniu terminalas (BKT), які ажыццяўляе перавалку мінеральных угнаенняў беларускага вытворцы «Беларуськалій», на адмову літоўскага ўрада ў праекце пашырэння ў Клайпедскім марскім порце, піша Interfax.by.
«Судзейская калегія, якая прызнала аргументы апеляцыйнай скаргі неабгрунтаванымі, адхіліла яе, а рашэнне суда першай інстанцыі пакідае нязменным», — гаворыцца ў пастанове ГАСЛ.
Такім чынам, суд паставіў кропку ў спрэчцы кампаніі з уладамі Літвы, якая доўжылася паўтара года. Улады Літвы лічаць BKT, што на 30% належыць «Беларуськалію», кампаніяй, якая не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі.

Каментары