Грамадства

Пасажыр збітага таксіста Аляксея Лапы не прыйшоў на свой суд, і яго абвясцілі ў вышук

10 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна мусіў адбыцца працяг разгляду крымінальнай справы супраць гродзенца Ігара Лазавіка, які са сведкі па гучнай справе таксіста Аляксея Лапы ператварыўся ў абвінавачанага па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у адносінах да міліцыянта). Аднак на пасяджэнне Лазавік не з'явіўся. Па звестках адваката, ён з'ехаў з краіны, паведамляюць праваабаронцы.

Ігар Лазавік (злева) і яго адвакат.

Суддзя Віталь Лабоцкі пастанавіў абвясціць Лазавіка ў вышук і ў выпадку затрымання змяніць меру стрымання на заключэнне пад варту. Разгляд крымінальнай справы прыпынены.

У ноч з 11 на 12 жніўня Лазавік быў пасажырам у таксі Аляксея Лапы, калі іх спыніла міліцыя і пачала моцна збіваць. Аляксей Лапа праходзіў лячэнне ў шпіталі, а затым на яго была заведзена крымінальная справа за гвалт у адносінах да міліцыі. У выніку Аляксей таксама змог з'ехаць з краіны перад прысудам. У адносінах да Ігара Лазавіка крымінальная справа была распачатая 20 кастрычніка. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ15

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба2

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў3

За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў3

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат3

У Расіі заснавальніцу руху «Армія прыгажунь» прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі

Прапагандыст Мукавозчык апісаў, як праходзіць пасяджэнне камісіі па вяртанні. Калі ў вас былі ілюзіі, то пакіньце іх27

Глабальнае пацяпленне зробіць расійскія падводныя лодкі больш нябачнымі3

Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка, які дзейнічае ў сталіцы7

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ15

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць