Спорт

Алена Леўчанка вярнулася ў баскетбол пад №20 — у гонар 2020 года

Вядомая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка паспяхова правяла свой першы матч за два гады, піша Tut.by.

У канцы студзеня Леўчанка падпісала кантракт з адным з найлепшых клубаў Грэцыі — афінскім «Панацінаікасам».

Аднаўленне перарванага яшчэ ў мінулым годзе чэмпіянату зацягвалася з-за каранавіруса, але сёння «Панацінаікас» зноў выйшаў на пляцоўку. І каманда атрымала ўпэўненую перамогу над «Эсперыдэс Каліатэас» - 64:46.

Важкі ўклад у перамогу ўнесла і Леўчанка. Беларуская цэнтравая выйшла ў стартавай пяцёрцы і правяла на пляцоўцы больш за 27 хвілін. За гэты час яна набрала 13 ачкоў і зрабіла 8 падбораў.

Пасля чатырох тураў у «Панацінаікаса» тры перамогі, што дазваляе камандзе размяшчацца ў верхняй частцы турнірнай табліцы.

Адзначым, што Алена Леўчанка выйшла на пляцоўку пад нумарам 20. Свой выбар баскетбалістка патлумачыла наступным чынам.

«У 2020 годзе мы сталі нацыяй і аб'ядналіся, у 2020 годзе народ Беларусі стаў на абарону праўды і сваіх правоў! У знак салідарнасці з маім беларускім народам і з усімі зняволенымі, якія цяпер знаходзяцца ў турмах, з тымі, хто працягвае змагацца за свабоду — я з вамі, а вы са мной», — напісала Леўчанка на сваёй старонцы ў Instagram.

Алена Леўчанка — адна з найлепшых баскетбалістак у гісторыі Беларусі. Яна выступала за зборную з 2001 года, двойчы гуляючы ў складзе нацыянальнай каманды на Алімпійскіх гульнях. У 2010 годзе згуляла ў фінале жаночай НБА і была прызнана найлепшай цэнтравой чэмпіянату свету.

Зараз Леўчанка падтрымлівае рух спартсменаў супраць гвалту і фальсіфікацый на выбарах. У кастрычніку яна адседзела 15 сутак на Акрэсціна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць