Эканоміка

Продажы новых аўто ў Беларусі знізіліся на 43,5%. Эксперты звязваюць трэнд з падзеннем даходаў

Паводле звестак Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) за першы квартал аўтадылеры прадалі 9057 новых аўто. Год таму гэты паказчык перавышаў 16 тысяч. Продажы абваліліся на 43,5%. За ўвесь мінулы год было прададзена 52 768 аўтамабіляў. У параўнанні з 2019 годам гэта -18,2%, піша belretail.by.

Такая дынаміка першага квартала шмат у чым абумоўлена ўсплёскам продажаў у сакавіку мінулага года, калі ў перыяд дэвальвацыі рубля беларусы скупілі ўсе складскія запасы дылераў.

Падзенне продажаў пачалося з красавіка 2020 года. Асноўнымі прычынамі гэтага трэнду эксперты называюць зніжэнне даходаў насельніцтва, змяненне пакупніцкіх прыярытэтаў і згортванне аўтакрэдытавання.

У 2021 годзе эканамічныя настроі беларусаў не палепшыліся. Паводле апошніх звестак апытання Нацбанка, большасць насельніцтва нашай краіны чакае ў будучыні інфляцыю і рост коштаў, устрымліваецца ад буйных пакупак і аддае перавагу захоўваць зберажэнні ў наяўнай валюце.

Крызісныя тэндэнцыі ў Беларусі ўзмацняюцца, што ў першую чаргу адбіваецца на продажах дарагіх тавараў. Хутчэй за ўсё падзенне рынку новых аўтамабіляў сёлета працягнецца. Магчыма, некаторыя дылеры спыняць працу, паколькі продажы аўтамабіляў застануцца на нулявым узроўні.

Напрыклад, ніводнай машыны не прадалі ў Беларусі за першы квартал такія маркі, як «Шэўрале-Ніва», Mitsubishi, MINI, Maserati і Ford.

Топ-10 аўтабрэндаў па колькасці прададзеных аўтамабіляў

Маркі

студзень

люты

сакавік

1 кв.

LADA (два дылеры)

621

658

1050

2329

Geely (усе дылеры)

315

468

650

1433

Volkswagen

256

374

445

1075

Kia (усе дылеры)

245

309

358

912

Škoda

279

325

241

845

Renault

239

206

284

729

Hyundai

191

174

290

655

Toyota (2 дилера)

58

95

123

276

Nissan

56

68

99

223

Mazda

35

34

37

106

Нядаўні лідар рэйтынгу — Renault — апусціўся на шостае месца.

Усе маркі, якія аказаліся за межамі Топ-10, прадалі менш за 100 аўто за квартал.

Каментары

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?8

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскі літрбол. Віктар Лукашэнка і Аляксандр Зайцаў запусцілі ўласную сетку крам алкагольнай прадукцыі15

Яраслаў Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх1

Брата палітзняволенага айцішніка асудзілі за пратэсты

Лукашэнка пра палітвязняў: Забірайце да сябе, вязіце іх туды27

Урад ЗША пачынае татальную праверку ўсіх 55 мільёнаў уладальнікаў амерыканскіх віз4

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»21

Ціханоўскі лічыць, што ў Мінску будзе вуліца Навальнага61

У Коўне затрымалі ўдзельнікаў падпольнага завода па вырабе цыгарэт. Сярод іх — беларусы

У Мінску запускаюць новы аўтобусны маршрут1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?8

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць