Грамадства

Суд ліквідаваў «Польскую школу» ў Брэсце

Эканамічны суд Брэсцкай вобласці вынес рашэнне па справе аб ліквідацыі ТАА «Польская школа».

«Эканамічны суд 19 красавіка разгледзеў справу па іскавай заяве пракурора Брэста, пададзенай у мэтах абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў адміністрацыі Ленінскага раёна горада, да ТАА «Польская школа», тром грамадзянам аб ліквідацыі юрыдычнай асобы. Суд вырашыў ліквідаваць «Польскую школу», — сказана ў паведамленні суда.

Нагадаем, пазоў аб ліквідацыі ТАА «Польская школа» падала пракуратура Берасця ў сувязі з «грубым парушэннем заканадаўства, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам».

Гаворка ідзе аб несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое прайшло ў «Польскай школе» 28 лютага.

10 сакавіка па факце «здзяйснення групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму» была заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 КК.

У межах крымінальнай справы затрымалі сузаснавальніка «Польскай школы» — 43-гадовага берасцейца — і дырэктара Ганну Панішаву, якая вярнулася ў Беларусь пасля камандзіроўкі ў Польшчу. Яны праходзяць па справе як падазраваныя.

Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі раней распавёў, што мерапрыемства ў «Польскай школе» «не мела ніякага дачынення» да Рамуальда Райса (Бурага).

Каментары

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць