Спорт

Футбольная Суперліга афіцыйна прыпыніла праект. Яе пакінулі ўсе англійскія клубы

Прэс-служба Суперлігі Еўропы выступіла з заявай пасля выхаду з праекта англійскіх клубаў.

«Суперліга Еўропы перакананая, што становішча спраў у еўрапейскім футболе патрабуе зменаў. Мы прапануем новы турнір, бо дзейная сістэма не працуе. Наша прапанова нацэлена на тое, каб спорт развіваўся, даючы пры гэтым рэсурсы і стабільнасць для развіцця ўсёй футбольнай піраміды і ў тым ліку дапамагаючы ўсёй футбольнай грамадскасці, якая сутыкнулася з фінансавымі складанасцямі ва ўмовах пандэміі. Таксама ўсе футбольныя групы атрымалі б павялічаныя салідарныя выплаты.

Нягледзячы на сыход англійскіх клубаў, якія былі вымушаныя пайсці на гэта пад ціскам, мы ўпэўненыя, што наша прапанова цалкам адпавядае законам і нормам Еўропы, што і было пацверджана рашэннем суда аб абароне Суперлігі ад дзеянняў трэціх бакоў».

У прэс-службе абяцаюць перафарматаваць праект.

Аб стварэнні Суперлігі Еўропы было абвешчана два дні таму. Клубамі-заснавальнікамі выступілі англійскія «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці», «Ліверпуль», «Чэлсі», «Арсенал», «Тотэнхэм», іспанскія «Барселона», «Рэал», «Атлетыка», «Ювентус», «Інтэр» і «Мілан». Прэзідэнтам лігі стаў Фларэнціна Перэс, які займае аналагічную пасаду ў «Рэале».

Аднак клубы сутыкнуліся з хваляй негатыву як з боку іншых клубаў, так і з боку фанатаў, кіраўнцітва сваіх лігаў, а УЕФА абяцала прымяніць санкцыі да іх і гульцоў, у прыватнасці, забараніць выступаць за зборныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць