Грамадства

У Мінску на мужчыну завялі крымінальную справу за майку

Супраць затрыманага 16 мая на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску ўдзельніка MINSK FIXED GEAR 31-гадовага Канстанціна Сямёнава завялі крымінальную справу за абразу прэзідэнта. Прычынай крымінальнай справы стала майка хлопца, за якую яго затрымалі перад гонкай Toure de Tsna і арыштавалі на 15 сутак, з надпісам «Дыктатару месца ў пекле» і партрэтам чалавека, падобным да Лукашэнкі. Па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса Канстанціну пагражае пазбаўленне волі да двух гадоў, паведамляюць праваабаронцы.

Нагадаем, увечары 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі групу раварыстаў — удзельнікаў роварнай гонкі MINSK FIXED GEAR. Там павінен быў адбыцца Toure de Tsna. Затрыманых абвінавачваюць «ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, шляхам выкрыквання лозунгу «Жыве Беларусь». На ўсіх раварыстаў склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП. У судзе Савецкага раёна каля 20 чалавек асудзілі да 10-15 сутак. 

31-гадовага Канстанціна Сямёнава супрацоўнікі АМАПа затрымалі першым у той дзень перад пачаткам гонкі Toure de Tsna. У Савецкім РУУСе на хлопца склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, але не за ўдзел у масавым мерапрыемстве, як на астатніх асуджаных, а за адзіночнае пікетаванне майкай з надпісам «Дыктатару месца ў пекле». Як распавёў на судзе Канстанцін, ён чакаў пачатак гонкі і паспеў толькі зняць верхнюю вопратку, калі да яго пад'ехаў бус і яго затрымалі, піша «Вясна» назірае». Сведка-міліцыянер «Громаў» сцвярджаў на судзе, што «бачыў, як Сямёнаў ехаў сярод раварыстаў у майцы з палітычным надпісам».

Суддзя Сяргей Шаціла арыштаваў Сямёнава на 15 сутак. Майку Канстанціна канфіскавалі без афармлення дакументаў. Таксама арыштавалі ровар хлопца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»7

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»

Усе навіны →
Усе навіны

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі19

«Кранальны момант — калі плачуць мужчыны». Мінчанка купіла дом у вёсцы — ладзіць там музычныя канцэрты і дрэсіруе поні4

Трамп астыў да ідэі арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага3

«Савушкаў» выпусціў сыркі «Дубай», а цяпер здымае іх з продажу1

Уіткаф перадаў ордэн ад Пуціна намесніцы дырэктара ЦРУ — яе сын ваяваў за Расію і загінуў7

У Санкт-Пецярбургу беларуса пырнулі нажом у букмекерскай канторы

28-гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах8

У Гродне затрымалі маладую пару на інвалідных вазках. Высветлілася, што яны здаровыя4

У Ізраілі выкрылі міжнародную сетку, якая займалася гандлем жанчынамі. Дапамагла агентка з Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»7

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць