Грамадства

Акцыі ў рамках Глабальнага пікета салідарнасці з Беларуссю прайшлі ў многіх гарадах свету

Беларусы свету ўшанавалі памяць Вітольда Ашурка, патрабавалі вызвалення Рамана Пратасевіча, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі, усіх сямі соцень палітзняволеных. Былі і плакаты ў падтрымку рэакцыі краін Захаду на падзеі ў Беларусі.

У некаторых гарадах узніклі пастаянныя інсталяцыі, прысвечаныя Беларусі. Так, у Таліне мітынг прайшоў каля старога грузавіка, «абломка мінулага», з інфармацыяй пра рэпрэсіі.

У многіх гарадах беларусы пратэставалі каля пасольстваў і консульстваў Расіі, патрабуючы, каб Масква спыніла падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Фоты і відэа з акцый салідарнасці прыйшлі з такіх гарадоў, як Мілан, Падуя, Палерма; Рыга; Вільня, Клайпеда; Кіеў, Львоў, Адэса; Берлін, Франкфурт, Дрэздэн, Гамбург, Мюнхен, Саарбрукен, Нюрнбэрг; Варшава, Беласток, Белая Падляшская, Кракаў, Торунь, Гданьск, Лодзь, Катавіцы, Быдгашч, Уроцлаў, Сопат і Гдыня; Талін, Тарту; Прага; Таронта, Атава; Будва; Вашынгтон, Сіэтл, Дэнвер, Сан-Францыска; Тэль-Авіў; Парыж, Ансі, Ніца, Ліён, Бардо; Вена; Тбілісі; Гент; Кішынёў; Амстэрдам; Стакгольм; Капенгаген; Лондан, Манчэстэр; Піцер, Масква.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго2

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук абурыўся вялізнай колькасцю людзей у фітнэс-клубе і падаў у суд

Трамп ударыў па даходах Расіі праз Індыю13

Ці перагорнем старонку 2020-га? Бугай мае на ўвазе адно, а Лукашэнка — зусім іншае18

Хлопец вярнуўся з Польшчы ў Гродна праз камісію па вяртанні — крыміналку пакуль не спынілі17

Ініцыятыва Maldzis выкупіла «Вялікае мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча8

Настаўнікам у школах забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў3

«Ультраэкзотыка для самотнага турыста». Ці зацікавіць Іран беларусаў і ці паедуць турысты з Ірана ў Беларусь1

Паглядзіце, якія рэчы стварылі беларускія дызайнеркі, натхняючыся Палессем і пераасэнсоўваючы асабісты боль5

Сярожамі і Валодзямі цяпер называюць зрэдзьчас5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго2

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць