Усяго патроху

У Паланзе проста каля пірса будуць прышчапляць ад кавіду ўсіх ахвотных

Мабільная каманда Нацыянальнага цэнтра крыві (НЦК) Літвы на гэтым тыдні будзе прышчапляць ахвотных у Алітусе, Мажэйках, Троках і Паланзе. Усе ахвотныя без папярэдняй рэгістрацыі змогуць прышчапіцца вакцынай Janssen. Пры вакцынацыі тут дастаткова адной дозы, піша Delfi.

Delfi

З пачатку акцыі НЦК прышчапіў больш за 5000 жыхароў. Жадаючых прышчапіцца без папярэдняй рэгістрацыі просяць улічваць умовы надвор'я і высокую цікавасць з боку насельніцтва, таму прыносіць з сабой ваду і карыстацца сродкамі ад сонца.

Прышчапіцца могуць усе жадаючыя, старэйшыя за 18 гадоў.

Асаблівую ўвагу на гэтую акцыю просяць звярнуць пажылых людзей. Іх будуць прышчапляць па-за чаргой. Важна прыносіць з сабой пашпарт або карту ідэнтыфікацыі асобы.

«З 2 ліпеня наша мабільная каманда будзе да канца лета дзяжурыць у Паланзе ля пірса. Прышчапляць у працоўныя дні будуць як мясцовых жыхароў, так і прыезджых», — сказаў кіраўнік НЦК Даўмантас Гутаўскас.

Каментары

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць