Грамадства

Генпракурор: страты Беларусі ад вайны — 500 млрд даляраў. Колькі сапраўды?

Па даных дзяржаўнага сайта «Архівы Беларусі», прамы матэрыяльны ўрон ад акупацыі складаў 75 млрд рублёў (у цэнах 1941 года). У 1937 годзе ў СССР сталі налічваць кошт рубля на базе даляра. Да 1950 года існаваў фіксаваны курс — 5,3 рубля за 1 даляр. Атрымліваецца, кошт стратаў складаў каля 14 млрд даляраў.

Гэта велізарная сума. Яна ў 35 разоў перавышала даваенны бюджэт рэспублікі. Беларуская эканоміка была адкінутая на ўзровень 1913 года. Але Швед кажа, што гаворка ідзе пра цяперашнія цэны. Як іх суаднесці?

НН звярнулася да Кацярыны Барнуковай, акадэмічнага дырэктара BEROC. Яна адзначыла, што на сайце Бюро статыстыкі працы ЗША ёсць даныя толькі з 1947 года. 75 мільярдаў савецкіх рублёў па курсе 5.3 складаюць, калі акругліць, 14 млрд даляраў (амаль столькі ж, што і ў 1941-м).

Калі перавесці суму даляраў 1947 года ў 2021-ы, атрымліваецца 172,8 млрд даляраў. Гэта амаль ў тры разы менш за суму, якую назваў Швед. Па яго словах, 500 млрд даляраў — мінімальны ўрон, які налічылі сілавікі, сыходзячы з архіўных матэрыялаў.

Нагадаем, пагадненне па рэпарацыях было дасягнутае яшчэ ў 1945 годзе на Патсдамскай канферэнцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць