Грамадства

Прадстаўнік ЕС: 9 жніўня 2020 года надзеі народа Беларусі былі жорстка разбітыя

Прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль ад імя Еўрасаюза выступіў з заявай, прымеркаванай да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

«9 жніўня 2020 года надзеі народа Беларусі на абранне легітымнага лідара краіны былі жорстка разбітыя.

З тых часоў народ Беларусі няспынна і мужна змагаецца за павагу правоў чалавека і фундаментальных свабод.

Ён заклікае да новых, дэмакратычных выбараў. Ён мірна пратэстуе ў той час, калі рэжым Лукашэнкі ігнаруе вяршэнства права і міжнародныя абавязкі Беларусі і абавязкі ў галіне правоў чалавека, што зафіксавана ў дакладзе аб «Меркаваных парушэннях правоў чалавека, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня 2020 года ў Беларусі», падрыхтаваным Вольфгангам Бенедэкам у рамках Маскоўскага механізму АБСЕ.

«Прайшоў год, а гэты заклік застаецца непачутым», — канстатуе Ж. Барэль.

Працягваюцца рэпрэсіі, прадстаўнікі апазіцыі і дэмакратычных сіл альбо былі затрыманы, альбо былі вымушаны пакінуць краіну і жыць у выгнанні.

«Рэжым запусціў добра спланаваную кампанію рэпрэсій і запалохвання грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў, а таксама распачаў сістэматычнае знішчэнне няўрадавых арганізацый і незалежных СМІ з канчатковай мэтай заглушыць усе незалежныя галасы, якія засталіся, і задушыць грамадзянскую дзейнасць у Беларусі. Польская абшчына ў Беларусі таксама стала мішэнню гэтай палітыкі. Адвольныя і неабгрунтаваныя затрыманні, несправядлівы пераслед, уключаючы адмову ў праве на справядлівы судовы разгляд, і сотні задакументаваных выпадкаў катаванняў па-ранейшаму маюць месца ва ўмовах беспакаранасці», — гаворыцца ў заяве

Барэль згадаў прымусовую пасадку рэйсі Ryanair у Мінску 23 мая, а таксама выкарыстанне мігрантаў у якасці інструментаў у палітычных мэтах для далейшага выклік міжнародным нормам.

«У адпаведнасці са сваім паэтапным падыходам ЕС гатовы разгледзець далейшыя меры ў святле абуральнага ігнаравання рэжымам міжнародных абавязкаў.

Адзіны спосаб пакласці канец палітычнага крызісу — гэта інклюзіўны нацыянальны дыялог».

«Адмена санкцый ЕС будзе магчымай толькі пасля таго, як улады ў Беларусі стануць цалкам прытрымлівацца прынцыпаў дэмакратыі і вяршэнства права, выконваць свае абавязкі датычна правоў чалавека і спыняць усе рэпрэсіі. Рэжым павінен вызваліць і рэабілітаваць безумоўна больш за 600 палітзняволеных і ўцягнуцца ў сур'ёзны, варты даверу і інклюзіўны палітычны працэс, які прывядзе да свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ» — канстатуе Барэль

«Калі Беларусь пачне пераход да дэмакратыі, ЕС абавязваецца дапамагчы ёй стабілізаваць сваю эканоміку, рэфармаваць свае інстытуты, каб зрабіць іх устойлівымі і больш дэмакратычнымі, стварыць новыя працоўныя месцы і павысіць узровень жыцця людзей, у тым ліку з дапамогай Усёабдымнага плана эканамічнай падтрымкі на суму да 3 мільярдаў еўра для дэмакратычнай Беларусі, кароткі варыянт якога быў апублікаваны 28 мая Еўрапейскай камісіяй».

«ЕС працягне падтрымліваць дэмакратычную, незалежную, суверэнную, квітнеючую і стабільную Беларусь. Галасы і волю народа Беларусі не атрымаецца заглушыць», — гаворыцца ў заяве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць