Свет

Ірак заклікаў Літву і Беларусь да гуманнага стаўлення да мігрантаў

Ірак заклікаў Літву і Беларусь праявіць гуманнае стаўленне да мігрантаў, якія апынуліся на тэрыторыі гэтых краін, і забяспечыць грамадзян Ірака ўсім неабходным да вырашэння праблемы.

Пра гэта ў нядзелю заявіла іракскі міністр па справах міграцыі і перамешчаных асоб Айван Фаік, піша ТАСС.

«Разам з сусветнай супольнасцю і міжнароднымі арганізацыямі мы сочым за сітуацыяй [з іракскімі бежанцамі ў Літве і Беларусі]», — адзначыла Фаік, словы якой прывёў у нядзелю іракскі тэлеканал Alsumaria.

Іракскія ўлады, дадала яна, падкрэсліваюць «неабходнасць праявы гуманнасці і годнага ўзаемадзеяння з усімі іракцамі, якія апынуліся на тэрыторыі Літвы і Беларусі, і забеспячэння іх усім неабходным для жыцця да таго часу, пакуль не будзе прынята рашэнне наконт (іракскіх) бежанцаў».

Фаік паказала, што Багдад «падтрымлівае добраахвотнае вяртанне ў краіну любога іракскага мігранта, а тыя, хто жадае вярнуцца на радзіму, можа звярнуцца наўпрост у Міністэрства [па справах міграцыі і перамешчаных асоб] або ў прадстаўніцтва МЗС Ірака».

Міністр пацвердзіла, што Ірак выступае «супраць абмежавання асабістай свабоды грамадзян і прадухілення паездак іракцаў за межы краіны», але настойвае на прыняцці «больш жорсткіх мер для прадухілення нелегальнай міграцыі».

Зараз на тэрыторыі Беларусі могуць знаходзіцца да 1 тыс. нелегальных мігрантаў з Ірака.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?2

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусь гатова пастаўляць у Калінінград няшчасную бульбу8

Wildberries выходзіць на рынак таксі ў Беларусі1

Як выбраць правільную падушку і ці дапаможа масаж ад боляў у шыі? Адказвае доктар-артапед

Расія нанесла масіраваны ўдар па адным з аператыўных аэрадромаў Украіны5

У Беларусі прыдумалі сырнае марожанае1

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?2

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць