Улада

Лукашэнка: Калі не можаце абараніць у сваіх камп'ютарах інфармацыю, пішыце ад рукі

На нарадзе з кіраўніцтвам урада Лукашэнка, сярод іншага, прапанаваў старанна прапрацаваць пытанні абароны інфармацыі, а таксама прыняць усе меры для недапушчэння ўразлівасці сістэмы, паведамляе sb.by.

БелТА

— Вельмі актуальна.Калі не можаце, як я часта кажу, абараніць у сваіх камп'ютарах інфармацыю, тады вяртайцеся да папяровых носьбітаў. Пішыце ад рукі і складайце ў сябе ў шуфляду. Адначасова праваахоўным органам трэба актывізаваць дзейнасць па спыненні злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Праблема архіважная.

Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, нават старэйшае пакаленне перайшло сёння на «лічбу» для захоўвання і расходавання сваіх грашовых сродкаў:

— Прытым часам не думаюць пра тое, каму трапіць гэтая «лічба» і што з ёй зробяць.

***

Нядаўна «кіберпартызаны» заявілі пра ўзлом сістэмы МУС. Яны сцвярджаюць, што ў іх ёсць пашпартныя звесткі на ўсіх грамадзян, доступ да кадравай інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў (уключна са спісамі і дасье на служачых ваенных часцей), а таксама доступ да базы ДАІ.

Сілавікі, у сваю чаргу, не каментуюць гэтыя заявы, як і інфармацыю пра крымінальную справу за хакерскую атаку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»109

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць