Грамадства

Стыкер з «Пагоняй» у тэлеграме суддзя з Добруша расцаніла як адзіночны пікет і прысудзіла амаль 3000 штрафу 

Суддзя Добрушскага раённага суда Святлана Лук’янава пакарала такім вялізарным штрафам 49-гадовую Вераніку Драбышэўскую. Жанчына напрыканцы жніўня ў мясцовым тэлеграм-канале змясціла стыкеры з «Пагоняй» і лозунгам «Жыве Беларусь». Суддзя палічыла гэта адзіночным пікетам і пакарала жанчыну па арт. 24.23 КаАП РБ («Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за стыкеры ў інтэрнэце склаў участковы АУСа Добрушскага раёна на падставе рапарта намесніка начальніка АУСа Мікалая Маставенкі, які падчас маніторынгу тэлеграм-чата «Добруш для жыцця» знайшоў, на яго думку, незаконныя стыкеры.

«Ён мне ў міліцыі сказаў, што спалучэнне белага і чырвонага колераў у нас у краіне забаронена, — згадвае Вераніка Драбышэўская, — як і выява герба «Пагоні». Я спытала ў яго, можа ў нас ужо ўсё забаронена і думаць таксама. Ён адказаў, што можна думаць як хочаш, але не трэба гэта выказваць. Падчас размовы ён быў задаволены і шчаслівы. Відаць, раскрыў справу стагоддзя».

Вераніка Драбышэўская (з яе архіва)

Падчас суда Вераніка Драбышэўская віны сваёй не прызнала і звярнула ўвагу суддзі Лук’янавай, што ў 2007 годзе герб «Пагоня» прызнаны ўрадам Беларусі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і за яе пашкоджанне прадугледжана нават крымінальная адказнасць. Але суддзя пагадзілася з тэкстам пратакола, што дабрушанка, якая размясціла два стыкеры ў тэлеграм-канале, такім чынам «выказвала свае грамадска-палітычныя інтарэсы і выступала арганізатарам гэтага пікета», і прысудзіла 100 базавых велічыняў штрафу (2900 рублёў). 

Вераніка Драбышэўская некалькі тыдняў таму звольнілася з працы і цяпер у пошуках новай працы. У яе няма аніякай магчымасці аплаціць такі вялікі штраф.

Каментары

Цяпер чытаюць

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр1

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пры дапамозе народных метадаў вырасціла гіганцкую трускаўку ФОТАФАКТ1

Мужчына ў Мінску разграміў 18 прыпаркаваных машын — каб іх кіроўцы хадзілі пешшу і не траплялі ў аварыі1

Медыянны заробак у Беларусі за год павялічыўся амаль на 20%5

У Баранавічах падчас залевы паплыла па вуліцы скульптура чыгуначніка ВІДЭА11

Ізраіль бамбіць Сірыю, патрабуючы ад Дамаска адчапіцца ад друзаў. З чаго такая дружба?28

Афганістан зазывае ў краіну замежных турыстаў ролікам, у якім абыгрываецца выкраданне людзей4

Дарадца Ціханоўскай сустрэўся ў Вашынгтоне з дарадцам Вэнса14

Мэр латвійскага горада атрымаў раненне падчас абстрэлу ва Украіне4

Коля Лукашэнка па рашэнні бацькі працягне атрымліваць спецыяльную стыпендыю17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр1

Экс-палітвязень адкрыў збор на сябе — іншыя палітвязні абураныя і кажуць, што ён стукач і махляр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць