Меркаванні

Палітолаг Карбалевіч пра закрыццё «Камсамолкі»: Расія падпісала акт аб капітуляцыі

Палітолаг Валер Карбалевіч даў сваю ацэнку паводзінам Расіі ў сітуацыі, якая склалася вакол беларускай рэдакцыі «Камсамольскай праўды». Расія падпісала акт капітуляцыі перад Беларуссю? 

«Спачатку прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў два разы грозна памахаў пальцам у адрас афіцыйнага Мінска з нагоды блакавання сайта «Комсомольской правды в Беларуси». Услед за ім у тым жа тоне выказаліся некаторыя расійскія прадзяржаўныя арганізацыі і паўафіцыйныя асобы. Галоўны рэдактар «КП» Уладзімір Сунгоркін быў сама непрымірымасць і непахіснасць.

Замах быў моцны. Здавалася б, карыстаючыся слабасцю і большай залежнасцю Лукашэнкі ад Расіі, дзеля вырашэння такога дробнага пытання не спатрэбіцца шмат намаганняў.

Аднак раптам 5 кастрычніка маскоўскія ўладальнікі «Камсамольскай праўды» вырашылі закрыць беларускае прадстаўніцтва «любімай газеты Пуціна». Мала ў каго быў сумнеў, што з Крамля быў атрыманы адпаведны сігнал. Фактычна тое пацвердзіў 6 кастрычніка той жа Пяскоў, заявіўшы, што гэта «адзінае правільнае рашэнне», — заўважае палітолаг.

Уладзімір Пуцін у рэдакцыі «Камсамольскай праўды» ў Маскве, 2018 год. 

«Таксама прэс-сакратар прэзідэнта Расіі прагаварыў вельмі дзіўную рэпліку. Маўляў, у Крамлі хацелі б спадзявацца, што пераслед карэспандэнта «Камсамольскай праўды» ў Беларусі Генадзя Мажэйкі не звязаны з яго прафесійнай дзейнасцю. 

Фактычна ўсё гэта азначае падпісанне Расіяй акту аб капітуляцыі. І гэтая краіна прэтэндуе на статус вялікай дзяржавы?» — рэзюмуе Валерый Карбалевіч. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-529

Айцішнікі-мужчыны масава пачалі рабіць ботакс і пластычныя аперацыі — новы трэнд Крэмніевай даліны11

Які план супраць гібрыдных атак з Беларусі абвясціў літоўскі ўрад33

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць