Грамадства

Салігорцаў асудзілі за актыўны ўдзел у акцыі пратэсту і супраціўленне міліцыянерам

Суд Салігорскага раёна 20 снежня вынес прысуды цэлай групе ўдзельнікаў мінулагодняй акцыі пратэсту, якіх абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт 363. (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак), паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядаў суддзя Юрый Блоцкі.

На лаве падсудных — чацвёра: Павел Крашакоў, Ігнат Ігнаценя, Кірыл Рамашко і Данііл Басяк.

Да суда ўсе чацвёра знаходзіліся пад вартай. Судовы працэс распачаўся 7 снежня.

Пакуль праваабаронцы валодаюць інфармацыяй толькі пра вынесеныя прысуды. І яны даволі суровыя.

Паўла Крашакова пакаралі пазбаўленнем волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі пацярпелым супрацоўнікам міліцыі;

Кірылу Рамашко — пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі;

Данілу Басяку — пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два з паловай гады і 2 000 рублёў кампенсацыі;

Ігнату Ігнаценю — пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады і 2 000 рублёў кампенсацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны14

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць