Грамадства

Студэнта затрымалі за тры палоскі на заплечніку

Толькі зараз стала вядома, што падчас суда над спартыўным журналістам Аляксандрам Івуліным 10 сутак арышту атрымаў 19-гадовы студэнт-трэцякурснік Пінскага педкаледжа Ілля Дабрадзей. Такі прысуд яму вынесла суддзя Наталля Дзядкова з суда Партызанскага раёна Мінска, паведамляе правабарончы цэнтр «Вясна».

Іллю затрымалі 17 студзеня ў судзе Савецкага раёна Мінска, куды ён прыйшоў падтрымаць журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна. Міліцыянтам не спадабаліся тры бел-чырвона-белыя паласы на заплечніку студэнта.

На Дабрадзея склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП, абвінаваціўшы яго ў несанкцыянаваным пікетаванні. 

На судзе 19 студзеня Дабрадзей сваю віну не прызнаў. Хоць на заплечніку ягоным сапраўды ёсць бел-чырвона-белыя палосы, але свае палітычныя погляды ён праз іх не выказваў.

Тым не менш, суддзя прызначыла яму 10 сутак арышту, якія ён, відаць, ужо адбыў. Хоць у бягучай практыцы рэпрэсіўнай сістэмы бясконцае дадаванне тэрмінаў адседкі па надуманых абвінавачаннях тым, хто нечым не дагадзіў — зусім не рэдкасць.

Чытайце таксама:

Журналіста Аляксандра Івуліна асудзілі на два гады калоніі

«Доўга і ўпарта парушаў грамадскі спакой»: пачаўся суд над журналістам Аляксандрам Івуліным

Да палітвязня Івуліна паштоўка вярнулася праз шэсць гадоў — колішні выхаванец з дзіцячага лагера захоўваў яе ўвесь гэты час

«У гэтым увесь Іва». Сябры — пра самага вядомага спартовага журналіста Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі7

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі

Усе навіны →
Усе навіны

У МЗС заявілі, што Літва закрыла мяжу з Беларуссю, бо хоча грошай ад ЕС9

Арына Сабаленка трапіла пад санкцыі і страціла частку рэйтынгавых балаў2

Аб'явілі збор на дапамогу былому палітвязню Мікалаю Казлову5

Як беларус ператварыў старую школу ў ферму крэветак3

Ecolines аб'явіў, што на 30 кастрычніка адзін ягоны рэйс з Мінска ў Вільню застанецца

Над Ямайкай пранёсся разбуральны ўраган «Меліса»3

Былая палітзняволеная, дэпартаваная з Польшчы ў Літву, трапіла ў юрыдычныя абцугі7

На Ноч расстраляных паэтаў Ціханоўская прачытала верш Алеся Дудара5

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі7

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць