Грамадства

«Жудасная бездапаможнасць». У зняволенай журналісткі «Тутбай» Вольгі Лойкі памёр бацька, а сястра прайшла цяжкое лячэнне

Галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блока «Тутбай» Вольга Лойка ў лісце на волю распавяла, што падчас зняволення ў яе памёр бацька, а сястра прайшла цяжкое лячэнне. Вольга знаходзіцца за кратамі з 18 мая, калі сілавікі прыйшлі ў офіс партала і ў кватэры супрацоўнікаў. Тады былі арыштаваныя 15 чалавек, разам з галоўным рэдактарам Марынай Золатавай, журналісткай Аленай Таўкачовай і гендырэктарам Людмілай Чэкінай.

«Вельмі разумею ваш боль. У мяне, пакуль я тут, памёр бацька, а старшая сястра прайшла вельмі складанае лячэнне, якое расцягнулася на 8,5 месяца. І кожны дзень, кожны ліст — на нервах, на вечным пачуцці віны, што ўжо не нагнаць. І гэтая жудасная бездапаможнасць, немагчымасць не тое што дапамагчы, але нават нармальна падтрымаць.

Так, нават у страшныя часы магчымы і аптымізм, і гумар. А без іх ніяк. Жыццё працягваецца, а смутак — смяротны грэх. Значыць, трэба трываць. Не памятаю, ці цытавала вам перачытанага тут залпам «Графа Монтэ-Крыста», самую канцоўку: «Уся чалавечая мудрасць заключаная ў двух словах: чакаць і спадзявацца». І верыць, вядома. Сіл і мудрасці!»

За кратамі Вольга знаходзіцца ўжо больш за восем месяцаў.

Падтрымаць яе лістамі можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Вольга Антонаўна Лойка). 

Чытайце таксама:

Тры надзейныя спосабы падтрымаць вязняў — раяць жонкі і мужы зняволеных

«Захоўваць жалезны спакой» — Скурко з турмы

«Дабранач кажам па-турэцку». Ягор Марціновіч расказаў пра побыт за кратамі

«Ноччу ты заўсёды дома». Зняволены журналіст Алег Груздзіловіч напісаў, чаму вязні не любяць раніцу

Каментары

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць