Грамадства

Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю распачаўся ўжо сёння

9 лютага адзначаецца Дзень салідарнасці з Беларуссю. Напярэдадні, 8 лютага, у Вільні амбасадары і спецыяльныя прадстаўнікі Літвы, Польшчы, Францыі, ЗША, Еўрасаюза сустрэліся з прадстаўнікамі беларускіх няўрадавых арганізацый (Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі дом правоў чалавека, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Фонд салідарнасці BYSOL) і абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, піша «Радыё Свабода».

Амбасадары Еўрасаюза, Літвы, Францыі, Польшчы і ЗША напярэдадні Дня салідарнасці з Беларуссю выказалі сваю падтрымку беларусам, якія, нягледзячы на рэпрэсіі рэжыму, працягваюць адстойваць свае правы.

Паводле ўдзельніка сустрэчы Андрэя Стрыжака, былі абмеркаваныя «кірункі, у якіх Еўрасаюз і ЗША могуць і будуць працягваць дапамогу беларусам».

«Гэта не значыць, што нехта прыйдзе і павырашае ўсе нашы праблемы, гэта наша з вамі задача, але сёння асабліва важнае разуменне, што мы не адны. І мы не адны працуем далей», — заявіў Стрыжак.

Святлана Ціханоўская заклікала 9 лютага ва ўсім свеце падтрымаць незалежныя медыя Беларусі і журналістаў у Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю.

Беларуская асацыяцыя журналістаў напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці зь Беларуссю падрыхтавала парады, як можна дапамагчы рэдакцыям і журналістам. Ёсць тры асноўныя рэкамендацыі:

  • дасылаць лісты, тэлеграмы і грашовыя пераводы палітзняволеным, сярод якіх 33 прадстаўнікі СМІ;
  • падпісвацца, дзяліцца навінамі і камунікаваць з рэдакцыямі;
  • падтрымаць рэдакцыі альбо журналістаў фінансава.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах63

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць