Грамадства

Дзяніс Дудзінскі распавёў, чаму яго не ўзялі ў добраахвотнікі

Шоўмен Дзяніс Дудзінскі двойчы спрабаваў уступіць у добраахвотніцкія атрады ва Украіне.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» ён расказаў, чаму не атрымалася запісацца.

«Двойчы я спрабаваў уступіць. Першы раз было ў Малдове (туды Дудзінскі разам з жонкай эвакуяваўся з Украіны. — «НН») — я звязаўся з украінскім консульствам. І на сабе зразумеў, што такое эйджызм.

Дыялогі былі прыкладна такія.

Кажу: хачу ўступіць у добраахвотніцкі атрад. Адразу абазначаю, што я беларус.

— Нічога страшнага, добраахвотніцкія атрады не маюць нацыяльнасці, усіх вітаем, — адказваюць. — У якіх гарачых кропках, дзе вы ваявалі?

— Не было ў маім жыцці ніякіх гарачых кропак.

— Ну нічога. У якіх войсках вы праходзілі тэрміновую службу?

— Не служыў.

— Добра. Хто вы па адукацыі?

— (у думках папраўляючы акуляры) Я выкладчык ангельскай і італьянскай моў.

— Падумаем. Колькі вам год?

— 48.

І тут яны заўсёды ставяць кропку. «Малады чалавек, даруйце, але не». Кажу: я магу снарады падносіць, перакладаць. «Не, малады чалавек, мы не можам узяць на сябе такую адказнасць». Проста казалі: не можам узяць такі баласт у выглядзе 48-гадовага мужчыны, які не служыў, не ваяваў, з праблемамі са зрокам, які не ўмее кіраваць аўтамабілем.

І такая ж гісторыя была з маім сябрам-музыкам. Наш вядомы беларускі джазавы музыка спрабаваў два разы прабіцца, яму прыкладна тое ж самае казалі».

Пра батальён Каліноўскага Дзяніс не ведаў на той момант. А калі даведаўся, было ўжо позна — для паездкі ва Украіну ён зарэгістраваўся ў якасці рэпарцёра (для тэлеканала «Белсат»).

«А трэцяй ночы адчыніліся дзверы з крыкамі: «Вайна пачалася!». Вядомыя беларусы, якія цяпер ва Украіне, расказваюць пра спробы эвакуацыі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі скончылі будаўніцтва самага высокага моста ў свеце4

Візавы цэнтр Іспаніі ў Маскве, якім карысталіся многія беларусы, спыніў прыём дакументаў4

Спецслужбы Украіны заявілі пра сваю датычнасць да выбухаў на чыгунцы ў Расіі3

Зваротны зыход: Польшча стала нечаканым прытулкам для ізраільцян9

«Я зноў ратую людзей». Чэмпіёнка муай-тай восем гадоў працавала на «хуткай» у Беларусі, а цяпер робіць гэта ў Польшчы

Лявону Вольскаму — 60 гадоў13

Украінскія пляжныя футбалісты адмовіліся гуляць з Беларуссю. Таму Беларусь становіцца бронзавым прызёрам Суперфіналу Еўралігі21

У Ленінградскай вобласці сышоў з рэек яшчэ адзін цеплавоз, машыніст загінуў2

Нарадзіўся ў Данецку, падтрымлівае рускі свет — што вядома пра дацэнта БДУ, які дапамагае тапіць у судзе журналіста Ільяша?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага28

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць