Эканоміка

Украіна нацыяналізуе яшчэ амаль паўтары тысячы вагонаў з Расіі і Беларусі

Дзяржаўнае бюро расследаванняў ініцыявала нацыяналізацыю яшчэ амаль 1 400 чыгуначных вагонаў з Расіі і Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-служба структуры.

«ДБР працягвае выяўляць на тэрыторыі Украіны маёмасць расійскіх і беларускіх кампаній, пасля чаго ініцыюе яе нацыяналізацыю», — піша прэс-служба Бюро.

Супрацоўнікі выявілі амаль 1400 вагонаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Палтаўскай і Днепрапятроўскай абласцей. Уладальнікамі вагонаў з'яўляюцца фізічныя і юрыдычныя асобы з Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Для канфіскацыі маёмасці краін-агрэсараў і перадачы яе на патрэбы Украіны тэрытарыяльнае ўпраўленне ДБР Палтавы звярнулася з адпаведнай ініцыятывай да кіраўніцтва Палтаўскай і Днепрапятроўскай вайскова-грамадзянскіх адміністрацый.

Учора паведамлялася пра тое, што Бюро эканамічнай бяспекі Украіны выявіла 400 вагонаў, якія належаць расійскім і беларускім прадпрыемствам, у Чаркаскай вобласці.

Чытайце таксама:

Ва Украіне нацыяналізуюць 400 расійскіх і беларускіх вагонаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы43

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць