Грамадства

У кожнага чацвёртага мінчука ёсць сімптомы дэпрэсіі — даследаванне

Усё больш беларусаў маюць сімптомы дэпрэсіўнага рассторйства. Па апошніх даных, такія сімптомы выяўленыя ў 12,4% абследаванага насельніцтва, піша Onlíner.

Па даных даследавання распаўсюджанасці фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў Steps 2020 года (яго праводзілі Міністэрства аховы здароўя і Еўрапейскае рэгіянальнае бюро СААЗ), у 12,4% рэспандэнтаў была выяўлена дэпрэсіўная сімптаматыка. Прычым працэнт распаўсюджанасці сярод жанчын аказаўся большы (17,7%), чым сярод мужчын (7%).

«Якраз гэтая сітуацыя сведчыць аб тым, што ўзровень дэпрэсіўнай сімптаматыкі досыць высокі і трэба з гэтым працаваць», — сказаў Аляксандр Пацееў, галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння.

Таксама ён адзначыў, што колькасць дэпрэсіўных станаў з часам павялічылася, у тым ліку з-за зніжэння сацыяльнай і фізічнай актыўнасці, а таксама змены характару харчавання насельніцтва.

Больш за ўсё выпадкаў дэпрэсіўнай сімптаматыкі было выяўлена ў Мінску — у больш чым чвэрці насельніцтва. Другое і трэцяе месца занялі Брэсцкая (14,1%) і Гомельская (11,8%) вобласці адпаведна. Менш за ўсё сімптомы сустракаюцца ў жыхароў Мінскай (6,5%) і Віцебскай (6,3%) абласцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі4

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?7

Трамп пракаментаваў рэзананснае забойства ў амерыканскім метро ўкраінскай дзяўчыны11

Беларуска балатавалася ў парламент Нарвегіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»97

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць