Вайна

«Можа быць Ілавайск». Зяленскі распавёў, што ўлады робяць для выратавання марыупальцаў

Кіеў можа спыніць перамовы з Масквой у выпадку забойства ўкраінскіх вайскоўцаў, якія застаюцца ў Марыупалі. Пра гэта, паведамляе «Украінская праўда», прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрвʼю украінскім медыя.

Зяленскі распавёў, што для дапамогі ўкраінскім вайскоўцам у Марыупалі вядуцца перамовы «на розных узроўнях». Ён таксама запэўніў, што ўкраінскія ўлады «на сувязі з хлопцамі, якія на заблакаваным заводзе».

«Сітуацыя вельмі складаная. Заблакаваны нашы ваенныя, заблакаваны параненыя.

Там гуманітарны крызіс, няма ежы, няма вады, няма медыкаментаў. Тым не менш хлопцы абараняюцца. І адной падзякі мала, таму працягваюцца перагаворныя працэсы.

Даверу да перагаворшчыкаў па Марыупалю, калі шчыра, няма. Мы дамаўляліся, што будуць гуманітарныя калідоры. Хацелі забраць параненых, нашых жанчын і дзяцей, але Расея адмовілася», — сказаў Зяленскі.

Іншай праблемай Марыупаля Зяленскі назваў знікненне людзей у горадзе: «Шмат людзей зніклі, мы не ведаем, колькі людзей зніклі».

«Што можа выратаваць Марыупаль? Гэта магутнае ўзбраенне, якое трэба даць як мага хутчэй. Другое — гэта пытанне перамоваў. Рэжым спынення агню вельмі неабходны, каб забраць параненых. Але гэта залежыць ад жадання Расіі. Яны прапануюць нашым людзям здацца.

Яны ставяцца па-рознаму да нашых вайскоўцаў там. І вы гэта цудоўна ведаеце. І ёсць вайскоўцы, якіх яны ненавідзяць і наўрад ці захаваюць ім жыццё. Так, можа быць Ілавайск», — сказаў ён. То-бок Зяленскі не выключыў паўтарэнне трагедыі 2014 года, вядомай як «ілавайскі кацёл».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны16

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

17-гадовага на Audi спынілі стральбой з табельнай зброі1

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню78

Беларускі рэжысёр расказаў, як у маладосці пазнаёміўся ў ЗША з адным з самых уплывовых украінцаў7

Мультыкомплекс каля Камароўскага рынку ў Мінску плануюць дабудаваць у 2026 годзе2

Пажар на станцыі і спыненне цягнікоў — у Расіі кажуць пра масіраваную атаку БПЛА1

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны16

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць