Свет

МАГАТЭ: Cітуацыя ў Чарнобылі пасля захопу яе расіянамі «вельмі небяспечная»

Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што пасля захопу расіянамі ўзровень радыяцыі ў раёне Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі станцыі павышаны, і ён лічыць сітуацыю «вельмі небяспечнай».

Гросі прыехаў на ЧАЭС у аўторак, у гадавіну катастрофы, якая адбылася на станцыі ў 1986 годзе.

«Узровень радыяцыі, я б сказаў, ненармальны. Былі моманты, калі ўзровень павышаўся праз рух цяжкай тэхнікі, якую расійскія сілы ўводзілі сюды, і калі яны яе выводзілі. Мы сочым за гэтым у штодзённым рэжыме», — цытуе Гросі агенцтва «Франс-прэс».

Расійскія войскі занялі тэрыторыю Чарнобыльскай АЭС у першы дзень уварвання, 24 лютага, а сышлі з яе ў канцы сакавіка.

Як кажуць прадстаўнікі Украіны, узровень радыяцыі ў раёне станцыі павышаўся, у прыватнасці, з-за таго, што тэхніка развярнула верхні пласт глебы; акрамя таго, па звестках украінцаў, расійскія салдаты абкопваліся і падоўгу сядзелі ў плямах радыяцыйнага забруджвання, у прыватнасці, у знакамітым Рудым лесе каля станцыі, і маглі атрымаць небяспечныя дозы радыяцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць1

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расказаў пра «мегаздзелку» з ЗША па ўзбраеннях1

TikTok разблакаваў акаўнты Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі. Як гэтага дамагліся?1

Навукоўцы адкрылі нечаканае ўздзеянне ківі на арганізм4

У Магілёве супрацоўніца дзіцячага садка выхоўвала малых, размазваючы ім пясок па тварах ВІДЭА3

УПЦ Маскоўскага патрыярхату далі месяц на разрыў адносін з Масквой5

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек23

Вадзім Скрыпчанка больш не галоўны трэнер мінскага «Дынама»1

У Слоніме мужчына разганяў сум, страляючы па вокнах суседзяў1

ЗША спяшаюцца перадаць Украіне абяцаную Трампам зброю як мага хутчэй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць1

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць