Вайна

Працаваў у Васкрасенскага, цяпер ваюе за Украіну. Праграміст з Гомеля прайшоў неардынарную эвалюцыю. «Тут я на сваім месцы, мне спакойна»

Цяпер яго пазыўны — «Рыцар». Андрэй Кушняроў — адзін з байцоў батальёна Каліноўскага. Яшчэ нядаўна ён быў старшынёй аргкамітэта партыі «Дэмакратычны саюз», створанай пад крылом Васкрасенскага, у лютым даваў інтэрв’ю на дзяржаўным тэлебачэнні. Як ён апынуўся ў гэтых структурах, а пасля — на вайне? «Наша Ніва» пагутарыла з Андрэем.

Фота: сацыяльныя сеткі

Андрэю 41 год. Ён родам з Гомеля, яго жонка — украінка. У Беларусі ён, па яго словах, працаваў праграмістам у прыватнай кампаніі. Да «Дэмакратычнага саюза» (туды ён прыйшоў у красавіку 2021-га, сцвярджае, што знайшоў пра партыю інфармацыю ў інтэрнэце) Андрэй быў удзельнікам Руху «За Свабоду». 

Сам ён калісьці пражыў ва Украіне сем гадоў. Як толькі пачалася вайна, Андрэй разам з жонкай выехаў з Беларусі.

«Для мяне стала вялікай нечаканасцю, што Расія напала на Украіну. І зрабіла гэта праз Беларусь. Я меркаваў, што будзе нейкая невялікая аперацыя, але што такая вялізная вайна — не, — дзеліцца Кушняроў. —

Калі ўсё пачалося, я не ведаў, што мне рабіць. Думаў нават выйсці на мітынг. Літаральна праз пару дзён вырашыў, што я больш не магу проста сядзець. І яшчэ ў краіне, праз якую ідзе расійская тэхніка.

Спачатку думаў пайсці ў інтэрнацыянальны легіён. А потым больш стала з'яўляцца інфармацыі пра батальён Каліноўскага, я сабраў рэчы і паехаў. Прайшоў навучанне, і цяпер ужо ўдзельнічаю ў баявых дзеяннях».

У батальёне беларускіх добраахвотнікаў, кажа Кушняроў, да яго былі пытанні з нагоды такой біяграфіі, усіх навабранцаў там строга правяраюць, але праверку ён прайшоў.

Андрэй настойвае, што разам з Юрыем Васкрасенскім у «Круглым стале дэмакратычных сіл» (КСДС) ніколі не працаваў. Ён быў у партыі «Дэмакратычны саюз». 

«КСДС і партыя дзеляць адзін офіс, і на гэтым усё заканчваецца, — кажа ён. — Не ведаю, ці разумее Васкрасенскі, але ў партыі людзі гэта падзяляюць.

Я пайшоў у «Дэмакратычны саюз», бо лічыў, што трэба нешта рабіць. Выцягваць людзей з турмы, спрабаваць згладзіць сітуацыю. Недзе гэта ўдавалася, а часцей — не. Лічу, што Расія большая праблема, чым Лукашэнка».

Аргкамітэт партыі лукашэнкаўцы выкарысталі выключна для прапаганды. Вялікая амністыя палітвязняў так і не здарылася, нават з тых, хто пісаў прашэнне аб памілаванні (заяўлялася, што такіх каля 300), на свабоду выйшла толькі каля 20 чалавек. Кушняроў кажа, што ён з партыйцамі дапамагаў арганізоўваць гуманітарную дапамогу бежанцам у Брузгах, хадзіў на суды над палітзняволенымі.

Кушняроў тлумачыць, чаму не паддаўся дзяржаўнай прапагандзе.

«За пэўную колькасць гадоў у беларускай палітыцы я разумеў, што такое дзяржаўныя СМІ. А ў Беларусі асабліва. Вядома, я не верыў у тое, што там пісалі. Гэта пекла», — выказваецца ён.

Фота: асабісты архіў

Пры гэтым Андрэй лічыць, што «Дэмакратычны саюз» нельга называць муляжом апазіцыі. Па яго словах, людзі з гэтай партыі спрабавалі ўзаемадзейнічаць з сістэмай. 

«І гэта трэба рабіць у мірны час, — упэўнены ён. —

Цяпер я не бачу магчымасці супрацоўнічаць з сістэмай. А тады былі спадзяванні, што можна камусьці дапамагчы». 

Андрэй Кушняроў на прэзентацыі партыі «Дэмакратычны саюз». Фота: ksds.by

Андрэй ужо прайшоў ваеннае навучанне. На пытанне, ці не перадумае ён ваяваць за Украіну, мужчына адказвае, што для яго гэта квіток у адзін канец. У Беларусі яму цяпер пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у ваенных дзеяннях ва Украіне.

«Пры гэтым рэжыме ўезд назад мне закрыты. Калі я тут стаю са зброяй у прыфрантавой зоне, я разумею, што за мной мірныя людзі. Тут не ўзнікае сумневаў. Я ведаю, што бараню, і бачу, што адбываецца. У любога здаровага чалавека будзе такая пазіцыя. 

У самім батальёне мы часта разыходзімся ў меркаваннях на тэму палітыкі. Але цяпер вайна і вось гэтыя рознагалоссі павінны быць адоленыя. У нас адна мэта — адстаяць свабоду Украіны», — кажа Андрэй. 

Блізкія падтрымалі рашэнне мужчыны паехаць ваяваць ва Украіну. Але былі і тыя, хто напісаў, што «гэта не наша вайна» і што Андрэя гэта не тычыцца.

«Калі сюды ляцяць ракеты з Беларусі, мяне здзіўляе такая пазіцыя людзей. Ім усё роўна. У іх няма перад вачыма дзяцей з адарванымі нагамі, разбураных гарадоў. Яны не адчуваюць гэты боль. У самой партыі, калі я сыходзіў, некаторыя выказалі мне падтрымку асабіста, яны зрабілі гэта непублічна, а іншыя не. Тут па-рознаму, — дзеліцца ён. — Я не мог спакойна жыць і спаць, калі пачалася вайна. Цяпер я на сваім месцы, мне спакойна.

Мне жахліва балюча гэта казаць, але з-за Лукашэнкі, абыякавасці многіх беларусаў, прапаганды, расійскага ўплыву, міжнароднага патурання Беларусь з'яўляецца краінай-агрэсарам, якая ўцягнутая ў вайну». 

 Чытайце таксама: 

Румынскія і ўкраінскія войскі хутка вызваляць Прыднястроўе? Расказваем, што вядома

Прадстаўніца кіберпартызанаў расказала колькі іх і раскрыла дэталі аперацый. У тым ліку на чыгунцы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла15

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла

Усе навіны →
Усе навіны

Турыст у Кеніі напаіў півам слана і справакаваў скандал

«Такія выпадкі вельмі рэдкія». Прадпрыемства адказала беларусцы, якая знайшла ў марожаным кавалак металу1

Гомельскі губернатар пахваліўся, што сёлета ў рэгіёне стала больш першакласнікаў. Але леташнія лічбы гэтаму пярэчаць4

Латушка паведаміў пра атрыманне пагрозы ад КДБ9

Пяты НПЗ у Расіі спыніў перапрацоўку нафты пасля атакі беспілотнікаў

Колькасць загінулых у Кіеве праз расійскую атаку дасягнула 25 чалавек

Сын Ірыны Абельскай уваходзіць у кіраўніцтва БНБК. А былы прэм'ер Кыргызстана звальняўся адтуль са скандалам6

На «Хімвалакне» ў Гродне адбылася аварыя, ёсць пацярпелыя

ЗША сабралі цэлую флатылію каля берагоў Венесуэлы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла15

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць