Вайна

Мінабароны ЗША: Расія прасоўваецца на Данбасе «павольна і нераўнамерна»

Па словах высокапастаўленага прадстаўніка Міністэрства абароны ЗША, Расія прасоўваецца ў рэгіёне Данбаса «павольна і нераўнамерна» — збольшага з-за супраціву Украіны, а таксама з-за праблем з лагістыкай, якія ў яе працягваюцца, — паведамляе Сі-Эн-Эн.

«Апалчэнцы ДНР» на вуліцы Марыупаля. Фота: Alexei Alexandrov / AP

«У Данбасе шмат спрэчак адносна тэрыторыі, якую абодва бакі атрымалі або страцілі», — сказаў чыноўнік падчас тэлефоннай размовы з журналістамі.

Паводле звестак ЗША, у Расіі ва Украіне зараз ёсць 92 батальённыя тактычныя групы — у параўнанні з 85 на мінулым тыдні. Аднак крыніца Сі-эн-эн таксама сказала, што працягваюцца праблемы з лагістыкай і забеспячэннем, што не дазваляе расійскім сілам прасоўвацца наперад больш чым на некалькі кіламетраў у дзень.

Са слоў чыноўніка, Расія прасоўваецца на ўсход і поўдзень ад горада Ізюма, але сутыкаецца з супрацівам з боку ўкраінскіх сілаў. На поўдні, па словах чыноўніка, ЗША бачылі, як расійскія сілы пакідаюць абложаны горад Марыупаль і накіроўваюцца на паўночны захад у бок Запарожжа, нягледзячы на тое, што Марыупаль да гэтага часу не перайшоў да Расіі, пра што сведчаць далейшыя расійскія ўдары па горадзе.

З пачатку лютаўскага ўварвання Расія запусціла па Украіне больш за 1900 ракет.

Расійскія сілы па-ранейшаму сутыкаюцца з праблемамі нізкага маральнага духу і згуртаванасці, асабліва ў сувязі з тым, што яны выкарыстоўваюць прызыўнікоў для ўзмацнення сваіх батальённых тактычных групаў.

«У нас ёсць некаторыя доказы таго, што хоць прызыўнікі пачынаюць з высокім маральным духам, бо яны падсілкоўваліся расейскай прапагандай, не патрабуецца шмат часу, каб гэты маральны дух быў згублены, асабліва пасля таго, як яны трапляюць у бой і сутыкаюцца з украінскім супрацівам», — заявіла крыніца Сі-эн-эн.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка4

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй57

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць