Спорт

Зборная Фінляндыі выйграла хакейны чэмпіянат свету — 2022

29 мая ў Фінляндыі завяршыўся хакейны чэмпіянат свету. У вырашальным матчы гаспадары турніру абыгралі канадцаў. Трэцяе месца заняла зборная Чэхіі. Беларусь разам з Расіяй ад чэмпіяната была адхіленая за напад на Украіну.

Фінальны матч паміж Фінляндыяй і Канадай скончыўся перамогай фінаў у авертайме — 4:3. У складзе пераможцаў дзве шайбы закінуў Мікаэль Гранлунд, яшчэ па шайбе на рахунку Ёэля Арміі і Сакары Манінена. Для фінаў гэтая перамога на сусветных першынствах — чацвёртая ў гісторыі.

Год таму ў фінале таксама гулялі гэтыя самыя каманды, але тады канадцы былі мацнейшымі, прычым таксама ў авертайме — 3:2. У міжчасе ж фіны змаглі выйграць Алімпіяду ў кітайскім Пекіне, перамогшы ў фінале расіян.

Бронзавыя медалі чэмпіяната свету гэтым разам заваявалі чэхі, і гэта іх першая ўзнагарода сусветных першынстваў за апошнія 10 гадоў. У матчы за трэцяе месца яны перайгралі амерыканцаў — 8:4.

Пакідаюць эліту зборныя Італіі і Вялікабрытаніі, заменяць іх у 2023 годзе Венгрыя і Славенія.

А беларусы і расіяне гэты чэмпіянат свету прапускалі, і гэта, падобна, усур'ёз і надоўга. Прынамсі, ў 2023 годзе іх не будзе дакладна. Ды і сам чэмпіянат ужо перанесены з Санкт-Пецярбурга, дзе меў у наступным годзе адбыцца, у фінскі Тамперэ і ў латвійскую Рыгу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?14

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі8

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

Ва Узбекістане больш за 2000 чыноўнікаў замяняюць штучным інтэлектам5

У Стоўбцах паставілі помнік танку 1973 года для ўшанавання «подзвігу Вялікай Айчыннай»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?14

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць