Грамадства

Новы рэкорд па палітычных справах: 22 гады калоніі далі Вячаславу Малейчуку

У Мінскім абласным судзе агучылі прысуд 37-гадоваму ўраджэнцу Піншчыны Вячаславу Малейчуку па «факце арганізацыі 25 сакавіка 2021 года актаў тэрарызму ў гарадах Барысаве і Мінску». Судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Арэшкі прызначыла яму пакаранне ў выглядзе 22 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, піша «Вясна».

Малейчука вінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 289, ч. 1 арт. 13 ч. 3 арт. 289 (падрыхтоўка і замах на акт тэрарызму), ч. 3 і ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых рэчываў), ч. 1 арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў).

Нагадаем, 26 сакавіка 2021 года МУС заявіла, што нібыта прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў вайсковай часці ў Печах. На відэа паказалі Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з «Байпола». Але назіральнікі прыйшлі да высновы, што мела месца правакацыя з боку неўстаноўленых асоб, якія выдавалі сябе за байполаўцаў. Сам жа Маляйчук выглядаў выпадковым чалавекам, якога разыгралі. 

Суд над Вячаславам Малейчуком быў закрыты, таму ніякіх падрабязнасцяў пра яго справу грамадства не ведае.

Чытайце таксама:

Смяротнае пакаранне пагражае пінчуку, якога абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўны доктар Ельскай бальніцы, дзе ў маі памерла 14‑гадовая школьніца, узначаліў санаторый2

«Дурніца скончылася». Лукашэнка даручыў навесці ў АПК Віцебскай вобласці жалезны парадак26

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?12

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?10

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі вясельнае ФОТА33

Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy2

Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат13

«Луўр абрабавалі сярод белага дня. А мяне ў Беларусі крама вылічыла за 7 хвілін па бонуснай картцы»10

У Гомелі бацькі ўсё часцей даюць дзецям два імені10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс11

Якія гарады найбольш пацярпелі ад палітычных рэпрэсій? Вось спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць