Вайна

5 датычных да Беларусі вайскоўцаў загінулі на вайне з боку Расіі. Хто гэтыя людзі

Чацвёрты месяц працягваецца расійская ваенная агрэсія ва Украіне. Беларусы гінуць з абодвух бакоў фронту расійска-ўкраінскай вайны.

Беларусы, якія бяруць удзел у баявых дзеяннях на баку УСУ, сфармавалі свой полк імя Кастуся Каліноўскага. Вядома пра смерць ужо шасці грамадзян Беларусі, якія баранілі цэласнасць і незалежнасць Украіны. Не стала Ільі «Літвіна» Хрэнава, Аляксея «Тура» Скоблі, Змітра «Тэрора» Апанасовіча, Змітра «Ганса» Рубашэўскага, Канстанціна «Фенікса» Дзюбайлы і Паўла «Волата».

Але ёсць звязаныя з Беларуссю вайскоўцы, якія ваююць і на баку Расіі. Хоць пра іх значна радзей пішуць, але сярод гэтых людзей таксама ёсць чалавечыя страты. «Свабода» знайшла звесткі аб пяці ўраджэнцах Беларусі, якія загінулі ва Украіне. Магчыма, гэты спіс няпоўны.

Пётр Лузанаў (33 гады)

Загінуў 24 сакавіка, у той жа дзень, што і Зміцер «Тэрор» Апанасовіч. На сайтах так званай «Наваросіі» пра Лузанава напісана, што ён быў намеснікам камандзіра батальёна, капітанам.

Сам Лузанаў родам з Мазыра, вучыўся ў Вайсковай акадэміі ў Мінску (год выпуску 2012). Меў пазыўны «Пятровіч».

У сацсетках месцам жыхарства Лузанава пазначаны Дакучаеўск Данецкай вобласці, там у яго засталася жонка. Служыў у вайсковай частцы №08805 Данецка.

Загінуў паблізу Марыупаля, калі група танкаў пад кіраўніцтвам Лузанава натрапіла на праціўніка.

Павал Яўглеўскі (51 год)

Нарадзіўся ў Лідзе, у Гродзенскай вобласці. Удзельнічаў у вайне на ўсходзе Украіны з 2014 года, у 2015-м быў паранены.

Пазыўны — «Кадэт». Вучыўся ў Мінскім сувораўскім вучылішчы, потым у Данецкім вышэйшым вайскова-палітычным вучылішчы. Гаварыў, што стаў вайскоўцам па слядах бацькі.

Загінуў 9 красавіка, калі батальён «народнай міліцыі ДНР» пад кіраўніцтвам Яўглеўскага паспрабаваў атакаваць пазіцыю байцоў «Азова» ў Марыупалі.

Ілля Курналёў (21 год)

Пазыўны «Беларус». Загінуў 30 сакавіка. Родам з Ганцавічаў, але сям’я пераехала ў Данецк. У Беларусі засталося шмат сваякоў.

«Дзякуй, што абараняў нас», — напісала ў сацсетках яго сястра Хрысціна.

Уладзіслаў Чарноў (25 гадоў)

Малодшы сяржант расійскага войска. Нарадзіўся ў Магілёўскай вобласці, але ў двухгадовым узросце сям’я пераехала ў Тамбоўскую вобласць Расіі.

Па адукацыі быў майстрам па абслугоўванні і рамонце аўтамабіляў. У 2016 годзе быў прызваны ў армію. Дэмабілізаваўся, але ў 2020-м пайшоў у войска на кантракт. Служыў у Ленінградскай вобласці.

Загінуў 28 сакавіка. Узнагароджаны пасмяротна расійскім ордэнам Мужнасці.

Мікалай Маркаў (67 гадоў)

Палкоўнік авіяцыі Рэспублікі Беларусь, жыў у Лідзе. Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае вайскова-авіяцыйнае вучылішча. Спачатку служыў у Казахстане і ГДР, а потым у Паставах і Лідзе.

Быў штурманам палка. Вядома, што Маркаў ездзіў на заробкі ў Афрыку. У складзе якога падраздзялення ён ваяваў ва Украіне, невядома. Збіты 12 мая над Папаснай Луганскай вобласці. Пахаваны ў Лідзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Усе навіны →
Усе навіны

«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю2

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава2

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

На Зямлі ёсць нябачная мяжа, якую жывёлы не перасякаюць. Вось чаму2

Wildberries назвала «скалананнем паветра» чуткі пра запуск ёй таксі1

Незвычайна: пчолы пакрылі «хусткай» скульптуру Багародзіцы ў Дзятлаве ФОТА9

У Наваполацку РПЦ адкрые спецыяльны храм для дзяцей3

У Беларусі ўводзяць новыя валютныя абмежаванні2

Пашынян заклікаў пазбавіць пасады Каталікоса ўсіх армян, бо ў таго знайшлося дзіця2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць