Свет

Пуціна не будуць запрашаць у Інданезію на саміт G20

Заходнія лідары пераканалі інданезійскага прэзідэнта не пускаць у сваю краіну на лістападаўскі саміт «Вялікай дваццаткі» Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведаміў па выніках саміту краін «Вялікай сямёркі» італьянскі прэм'ер Марыё Драгі.

Пытанне аб тым, як не дапусціць удзелу Пуціна ў найбуйнейшай міжнароднай сустрэчы, сур'ёзна турбавала еўрапейцаў і амерыканцаў. Яны казалі пра тое, што не хацелі б апынуцца з гаспадаром Крамля за адным сталом, але і адмаўляцца з-за яго ад удзелу ў важным мерапрыемстве таксама не хацелі.

Першапачаткова прэзідэнт Інданэзіі Джока Відода паклікаў на першы пасля пачатку вайны саміт «Дваццаткі» і Пуціна, і Зяленскага. Але сёння стала вядома, што Пуціна на Балі ўсё ж не пусцяць.

Прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі заявіў журналістам, што ўлады Інданезіі не дазволяць Пуціну паўдзельнічаць у саміце 15-16 лістапада:

«Джока Відода катэгарычна выключыў удзел прэзідэнта Расіі ў «Дваццатцы», Пуцін не прыедзе», — сказаў Драгі на прэс-канферэнцыі пасля завяршэння саміту «Сямёркі».

Відаць, гэта адбылося пасля таго, як заходнія лідары асабіста пагутарылі з Відода, запрошаным на саміт «Сямёркі» ў якасці госця, і знайшлі аргументы, чаму на Балі лепш абысціся без Пуціна. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка7

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў15

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць