Аўто11

«У цябе перашкода справа!» Сітуацыя на дарозе, у якой шмат хто можа заблытацца ВІДЭА

Сітуацыя з «перашкодай справа», верагодна, ніколі не перастане быць актуальнай: кіроўцы нярэдка тлумачаць яе па-свойму. Можа, прычына ў зазубрыванні ПДР перад іспытамі, калі курсанты апускаюць некаторыя важныя нюансы гэтага правіла. Рэдакцыі Onlíner даслалі відэа, якое дэманструе адзін з такіх канфліктаў.

Кіроўца, які даслаў запіс, разварочваўся, рухаючыся на стрэлку з адначасова ўключаным асноўным зялёным.

«Хацеў бы падзяліцца, на жаль, «радавой» сітуацыяй, з якой штодня сутыкаюцца нашы кіроўцы. Буду шчыры, не змог стрымацца, таму што ў шоку ад такой «цікавай» інтэрпрэтацыі ПДР кіроўцам, які, мабыць, не мае правоў кіроўцы ці даўно забыўся асновы трэцяга занятку ў аўташколе. Лічу, што гэта патэнцыйна небяспечны ўдзельнік дарожнага руху, з-за якога здараюцца трагедыі», — тлумачыць свой пункт гледжання аўтар аднаго з ролікаў.

Канфлікт узнік на пачатку роліка, аднак затым гісторыя атрымала працяг: аўтар відэа на адным з наступных скрыжаванняў спыніўся побач з іншай машынай.

«Я на стрэлку, ну і што? А ў цябе перашкода справа! — запэўнівае кіроўца другога аўто, выклікаючы праведны гнеў аўтара роліка. Затым жанчына з суседняй машыны прапануе пачытаць правілы, але не ўдакладняе якія.

Нагадаем пункт 104 ПДР: «Пры руху ў напрамку стрэлкі, уключанай у дадатковай секцыі адначасова з жоўтым або чырвоным сігналам святлафора, вадзіцель абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца з іншых напрамкаў».

Каментары1

  • Водила
    10.07.2022
    Автор ролика, судя по видео, двигался на стрелку с основным ЗЕЛЕНЫМ! Он прав на 100%!

Цяпер чытаюць

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі10

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Верашчака — польская страва і польскае слова. Бондараўцы ў захапленні ад чарговага «доказу» неіснавання беларускай культуры21

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць