Грамадства

Памёр Анатоль Валюк

10 ліпеня ў шпіталі ў Свіслачы на Гарадзеншчыне пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр паэт і грамадскі актывіст Анатоль Валюк, паведамляюць гарадзенскія праваабаронцы.

Анатоль Валюк нарадзіўся 1 студзеня 1961 года ў вёсцы Вішнеўка (Зэльвенскі раён). Вучыўся ў Горадні, але большая частка ягонага жыцця прайшла ў Свіслачы, дзе ён працаваў журналістам, настаўнікам, на розных іншых працах.

Анатоль Валюк быў адным з ініцыятараў ушанавання памяці братоў Каліноўскіх у Свіслачы і Якушоўцы, неаднаразова пераследаваўся ўладамі за сваю грамадскую дзейнасць. Быў дэпутам раённага савету, сябрам многіх беларускіх грамадскіх арганізацый. 

Быў таленавітым паэтам са сваім адметным стылем вершаскладання, быў сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Выдаў два зборнікі вершаў. Апошні, «Музыка вятроў», быў укладзены ў 2008 годзе.

Пахаваны Анатоль Валюк будзе на сваёй малой радзіме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя103

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі54

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць